КІРАЎНІЦТВА

КІРАЎНІЦТВА КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ — БНФ

Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ абрана на VIII-м Зьезьдзе Партыі БНФ, які адбыўся ў Менску 15 сьнежня 2008 г.

Зянон Пазьняк, старшыня Партыі БНФ

Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Нарадзіўся 24 красавіка 1944 года ў мястэчку Суботнікі Іўейскага раёна Гарадзенскай вобласьці.




Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Партыі БНФ на Беларусі

Выканаўца абавязкаў у Беларусі Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Нарадзіўся 5 мая 1960 г. у Менску ў сямьі рабочых. Беларус.




Сяргей Папкоў, намеснік старшыні Партыі БНФ

Палітычнай дзейнасьцю займаецца з 1987 года. З 1990 па 9-га студзеня

1996 г. дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня. У Беларускім Народным Фронце “Адраджэньне” з 1990 г. Займаецца сістэмным аналізам палітычных, сацыяльных і эканамічных працэсаў.

СОЙМ ПАРТЫІ БНФ

Сойм ёсьць найвышэйшым ворганам партыі БНФ. У склад Сойму ўваходзяць 37 сябраў.

Камісіі Сойму Партыі БНФ

Арганізацыйна-кадравая (ст-ня — Сяргей Папкоў)
Сацыяльна-эканамічная (ст-ня — Мікалай Крыжаноўскі)
Нацыянальна-культурная (ст-ня — Мікола Купава)
Інфармацыйна-прапагандысцкая (ст-ня — Валеры Буйвал)
Па рэлігійных дачыненьнях (ст-ня — Уладзімер Раманцоў)
Па замежных справах (ст-ня — Зянон Пазьняк)
Палітычны Камітэт (ст-ня — Зянон Пазьняк)

УПРАВА ПАРТЫІ БНФ

Управа — выканаўчы ворган Партыі БНФ, які фармуецца Соймам. У склад Управы ўваходзяць 23 сябра.

Адказны сакратар Управы Партыі БНФ — Алесь Чахольскі
Выканаўчыя сакратары — Уладзімер Раманцоў, Валеры Буйвал, Сяргей Папкоў.