НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ

Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ.
Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”
(The Conservative Christian Party of Belarusan Popular Front)

“А ПАЙШЛІ ВЫ З ВАШАЙ АПАЗЫЦЫЯЙ!..”

Пра Фралова-касманаўта не сьпяшаюцца паведамляць так званыя “незалежныя і дэмакратычныя” СМІ Беларусі. Тыя, што на працягу гадоў прадстаўлялі расейскага акупанцкага генэрала Валеру Фралова выдатным дзеячам апазыцыі, мужным галадоўшчыкам за правы…

АЗІЯЦКАЯ ХІТРАСЬЦЬ

14 сакавіка 2009 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” апублікавала артыкул, прысьвечаны змрочным угодкам. 15 сакавіка 1939 г. у Прагу ўсьлед за войскамі нямецкай інвазіі прыехаў Гітлер. Ён паглядзеў на…

САДОМІЯ Ў “КАТАЛІЦКАЙ” ІСПАНІІ

12 сакавіка 2009 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляла, што ў Іспаніі камунальныя ўлады афіцыйна і па поўных правілах зарэгістравалі дзіця пары гомасэксуалістаў (таксама зарэгістраваная “сям'я”). Гомасэксуалістам нарадзіла дзіця “падстаўная маці”.

ВАНДАЛЫ АПАГАНІЛІ МАГІЛЫ Ў КУРАПАТАХ

У мінулым годзе перад Дзядамі людзі злавілі вандалаў на месцы злачынства ў Курапатах калі вандалы ламалі крыжы. Выклікалі міліцыю, якая склала пратакол і г. д. Праз нейкі час па ўказаньні…

НАЗВАНЫЯ ІМЁНЫ КУРАПАЦКІХ ВАНДАЛАЎ

Тут зьмяшчаем ізноў ранейшы матэрыял, надрукаваны ў “Беларускіх Ведамясьцях.” У пачатку студзеня была спыненая крымінальная справа супраць вандалаў, якіх затрымалі ў Курапатах сябры КХП — БНФ ў той час, калі…

СЬВЯТКАВАНЬНЕ ДНЯ ВОЛІ Ў МЕНСКУ І ВІЦЕБСКУ

У найвялікшае сьвята нашага народу — 25 Сакавіка — менскія актывісты Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і яго Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ сабраліся ў цэнтры беларускай сталіцы. Перад гэтым улады забаранілі…

СЛОВА НА ДЗЕНЬ ВОЛІ — 2009

Дарагія землякі, сябры-фронтаўцы, Віншую Вас з 25 Сакавіка, слаўным Днём беларускай незалежнасьці. Менавіта тады, у 1918-м, пачалося яе адраджэньне, якое праз ахвяры, пакуты і змаганьне прывяло нас да Жніўня 1991-га,…

ВІНШАВАНЬНЕ

Дарагія сябры! Ад імя РОN (Згуртаваньня Незалежніцкіх Арганізацыяў — Польшча) шлем Вам сардэчныя зычэньні з нагоды Дня Незалежнасьці Беларусі. Спадзяемся, што поўная Незалежнасьць Беларускай Дзяржавы ўжо блізкая, а ўсе здраднікі…

МАЛАДЫЯ, А Ў ГАЛАВЕ САВЕТЧЫНА

12 сакавіка на БТ іграла духавая музыка і паказвалі кінахроніку. Русскоязычныя дыктары віншавалі нас з чарговым “праздніком”: 55-мі ўгодкамі адпраўкі беларускай моладзі на цаліну. Маўляў, менавіта 12 сакавіка 1954 года…

РАЗБУРЫЛІ КНІЖНУЮ КУЛЬТУРУ

Пасьля навагодніх сьвятаў па ўсіх каналах рэжымнай гэбельсаўшчыны раз-пораз выдаюць гуманітарныя заклікі, Заклікаюць “ратаваць бібліятэкі”. Гэта значыць, грамадзяне павінны б несьці свае кнігі ў раённыя і абласныя кнігасховішчы, бо там…

ПАЛІТЫКА НІШЧЭНЬНЯ

10 сакавіка 2009 г. Аўстрыйская газэта “Kurier” пісала пра он-лайнавую службу “Pinakes Text”. Дзякуючы ёй дасьледчыкі і ўсе цікаўныя могуць знаёміцца з старажытнымі тэкстамі з розных сховішчаў. Напрыклад, у сеціве…

ВЕЧНА ТАК НЯ БУДЗЕ

11 сакавіка 2009 г. Французкая газэта “Le Figaro” пісала пра выставу, што адкрылася ў парыжскім Музэі Д'Арсэ. Выстава называецца “Скульптары ў ценю Радэна”. На ёй выстаўлены творы выдатных пасьлядоўнікаў вялікага…

РЫХТУЕМСЯ ДА РАЗЬВІЦЬЦЯ ПАДЗЕЯЎ

(Выступ на сакавіцкім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) ...Падзеі ў Беларусі (і ў цэлым у сьвеце) усё больш разьвіваюцца па сцэнары крызісу, які істотна ўплывае…

САКАВІЦКІ СОЙМ БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ “АДРАДЖЭНЬНЕ” І КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ — БНФ

15 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай…

ЧАПЛЯЮЦЦА ЗА ВАЙНУ

6 сакавіка 2009 г. Ангельская газэта “Telegraph” паведамляе з Масквы. Міністар па надзвычайных сітуацыях С. Шайгу заявіў патрабаваньне прыняцьця новага закону, паводле якога судзіць і караць трэба кожнага, хто заявіць,…

ПА КІМ ПЛАЧА ТУРМА?

5 сакавіка 2009 г. Італьянская газэта “La Stampa” паведамляе, што ў цэнтры Хартума тысячы грамадзянаў з транспарантамі дэманструюць падтрымку прэзыдэнту Судана Эль Башыру і патрабуюць суда над кіраўнікамі ЗША і…

УСЕ БАЯЦЦА РАЗЬЗЯВІЎШЫ РОТ

8 сакавіка 2009 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” піша пра беспарадкі перад гарадзкім стадыёнам у швэдскім горадзе Мальмё. На стадыёне адбываўся матч па тэнісу на кубак Дэвіса паміж зборнымі Швэцыі…

АДГАЛОСКІ МІНУЛАЙ ВАЙНЫ

5 сакавіка 2009 г. Нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” паведаміла пра выйсьце з рады Музэя нямецкіх выгнанцаў старшыні асацыяцыі гэтых выгнанцаў Эрыкі Штайнбах. Польская дзяржава і грамадзтва запатрабавала гэтай адстаўкі…

ПАСЬЛЯ ВАЙНЫ Ў ДАНІІ ЖЫЛІ ДАТЧАНЕ

6 сакавіка 2009 г. Дацкая газэта “Ekstra Bladet” публікуе артыкул пад тытулам “Сэзон паляваньня ў Нёрэбро адкрыўся”. Жыхары гэтага раёна Капэнгагена баяцца выходзіць на вуліцу. Некаторыя зь іх носяць бронекамізэлькі.

ВАЛТУЗЬНЯ НА ВЕРШАЛІНЕ РЭЖЫМА — НУЛЬ ДЛЯ НАРОДА

4 сакавіка 2009 г. Румынская газэта “Adevarul” пісала пра апошнюю акцыю новага лідэра Кубы Рауля Кастра. Рауль паслаў на пэнсію вялікую групу вышэйшых начальнікаў, даўніх стаўленікаў Фідэля Кастра. Рауль патлумачыўся,…

ПАНАВАНЬНЕ ЦЕМРЫ

Улада цемры характарызуецца, перш за ўсё, нянавісьцю. Нянавісьць — сутнасьць яе існаваньня. Улада цемры вечна змагаецца зь нейкім і за нешта. Гэта “вечны бой” і вечная нянавісьць, пакуль будзе існаваць…

РЭЧАІСНАСЬЦЬ І МІФАЛОГІЯ

3 сакавіка 2009 г. Летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Расею чакае лёс СССР?” Нават расейскія аналітыкі (напрыклад, у публікацыях газэты “Московскій комсомолец”) мяркуюць, што у 2015 або…

ЯНЫ ДУМАЮЦЬ, ШТО “ВСЁ В ПОРЯДКЕ”...

4 сакавіка 2009 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung“ прысьвяціла артыкул пад тытулам “Расея мае адпаведную мадэль на крызіс” расейскаму мільярдэру Андрэю Мельнічэнку (36 гадоў). З фотаздымка глядзіць усьмешлівы, аптымістычны…

АДНА ПЕСЬНЯ

26 лютага 2009 г. Славацкая газэта “Novy Cas” паведамляе з Расеі. Генсек Расейскай народна-дэмакратычнай партыі Міхаіл Касьянаў заявіў, што толькі свабодныя і дэмакратычныя выбары могуць вывесьці Расею з крызісу. Ён…

ГІСТОРЫЯ Ў НАС САМЫХ

27 лютага 2009 г. Французкая газэта “Le Monde” публікуе артыкул у рубрыцы “Што пісалі газэты 27 лютага 1909 г.” Сто гадоў таму журналісты сустрэліся з стогадовым Клодам Эрлі. Дзядок распавядаў…

ЛІБЕРАЛІЗАЦЫЯ ЗЬНІШЧЭНЬНЯ

26 лютага 2009 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” публікуе артыкул і фатаздымкі, прысьвечаныя 50-годдзю народнага паўстаньня ў Тыбэце. У сакавіку 1959 г. тыбэтцы пачалі ўзброенае паўстаньне супраць кітайскіх акупантаў. Кітайцы…

У ЭЎРОПЕ ЎЖО СЮР

26 лютага 2009 г. Нідэрляндская газэта “De Volkskrant” паведамляла з Аўганістану. Брытанскія жаўнеры, якія ваююць там, усё часьцей бяруць падчас ваенных дзеяньняў у палон джыхадзістаў брытанскага паходжаньня. Байцы джыхаду размаўляюць…

ЗАГАНЯЮЦЬ У “ПАРТЫЮ”

З розных канцоў Беларусі паступаюць зьвесткі пра лакальны народны супраціў. Маецца на ўвазе рэакцыя людзей на шырокую кампанію па “добровольно-прінудітельному” запісу ў лукашысцкую партыю “Белая Русь”. Вядома, што агітатары ўжо…