АЎСТРЫЙСКАЯ ГАЗЭТА “DER STANDARD”.

4 сьнежня 2007 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” піша пра афіцыйны візыт прэзыдэнта Францыі Сарказі ў Алжыр. Прэм'ер Алжыра Абдульазіз Бэлькадэм запатрабаваў, каб Сарказі папрасіў прабачэньня ў алжырскага народа за ахвяры каляніяльнай вайны, якую Францыя вяла ў Алжыры ў 1954-62 гг. Аднак прэзыдэнт Бутэфліка пасьпяшаўся гукнуць, што гаспадарчае супрацоўніцтва ў Парыжам важней за прабачэньні. Тым ня менш, у сваім выступе Сарказі выказаў асуджэньне каляніялізма.

Наш камэнтар: Цяжка, вельмі цяжка нават праз дзесяцігоддзі прызнавацца ў злачынствах каляніялізму. Аднак, алжырскі народ перамог магутнага ворага, які валодаў ягонай зямлёй на працягу 120 гадоў, і пабудаваў сваю дзяржаву. Цяпер французкі эстэблішмэнт паводле пратаколу выслухоўвае алжырскі гімн і прымае парад ганаровай варты. У 1954-62 гг. за гэтую мэлёдыю і вершы каляніялісты расстрэльвалі алжырскіх патрыётаў, а партызанскія аддзелы называлі “бандамі крымінальнікаў і тэрарыстаў”. У гісторыі не было і ня будзе вечных імпэрыяў. Але важна зразумець, што ні адна зь іх не рассыпалася “сама сабой”. Гэта заўсёды ёсьць вынік змаганьня народаў за вызваленьне.

Валеры Буйвал