ЛАТВІЙСКАЯ ГАЗЭТА “DIENA”.

3 сьнежня 2007 г. Латвійская газэта “Diena” публікуе здымак і камэнтар з расейскіх выбараў. На выбарчым участку стаяць у поўны рост шахматыст Г. Каспараў і фашыст-бальшавік Эдзічка Лімонаў (кіраўнікі “аб'яднанай апазыцыі” пад назовам “Другая Россія”). Яна горда дэманструюць выбарчыя бюлетэні і крыва ўсьміхаюцца. Газэта піша, што яны “папсавалі бюлетэні, закрэсьліўшы ўсе партыі і напісаўшы на іх “Другая Россія”).

Наш камэнтар: Вось і завяршылася подленькая роля падстаўной маскоўскай псэўдаапазыцыі. Шахматысты з фашыстамі завабілі пэўную частку электарату на выбарчыя ўчасткі і паказалі ў фінале свой “фокус-мокус” з бюлетэнямі. Цяпер кожнаму зь іх можна ўручыць па грамаце з Лубянкі за прафэсіўнае выкананьне “заданія родіны” (бо многія і на Захадзе паверылі ў іхную “дэмакратычнасьць”). Адным словам, экспэрымэнт, апарабаваны раней Мілінкевічам і кампаніяй на Беларусі, пасьпяхова пракручаны ў Расеі.

Юрка Марозаў