ДАЦКАЯ ГАЗЭТА “POLITIKEN”.

9 лютага 2008 г. Дацкая газэта “Politiken” паведамляе: “Поўнач не пашле сваіх назіральнікаў на выбары ў Расеі”. Паўночная Рада прыняла такое рашэньне пасьля досьведу апошніх расейскіх парляманцкіх выбараў.

Наш камэнтар: Адна за адной арганізацыі, якія аб'ядноўваюць дэмакратычныя краіны, заяўляюць пра ігнараваньне “арыгінальнай расейскай дэмакратыі”. Жэст лагічны і адэкватны. Толькі ці хопіць духу ў заходнікаў заявіць аб непрызнаньні дэкаратыўных зьменаў у крамлёўскай гэрархіі ў выніку нелегітымных і недэмакратычных выбараў?

Алесь Хадасевіч