АСАБЛІВАЕ ВІНШАВАНЬНЕ
Гэтае маё асаблівае віншаваньне з Новым Годам я адрасую беларускім ваярам-дабраахвотнікам, што ваююць на франтах Украіны супраць расейскага мордэра за вольную Украіну і вольную Беларусь.
Дарагія сябры, жаўнеры, ваяры Беларусі! Віншую вас усіх з Новым надыходзячым 2024 годам. Віншую вас усіх ад імя Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”.
Хай гэты надыходзячы год стане годам перамогі над расейскім ворагам чалавецтва! Хай будзе вольная Беларусь і вольная Украіна!
Дарагія сябры, беларускія ваяры! Калі настане час (а ён настане!), будзьма гатовыя пайсьці вызваляць Беларусь ад рашысцкай чумы і здрадніцкага рэжыму Лукашэнкі. Тады трэба сабрацца разам вакол палка імя Кастуся Каліноўскага ўсім беларускім ваярам, усім ваярскім групам і аддзелам і рушыць — за Беларусь. Так трэба.
Ужо працуе Беларуская вайсковая камісія, якую ўзначальвае наш гераічны ваяр Павел Шурмей. Рыхтуймася, і будзьма гатовы. Ніякіх сумневаў — Беларусь будзе вольнай! Мусіць быць!
З Новым годам — разам да перамогі!
Слава беларускім ваярам!
Хай вечна жыве вольная Беларусь!
Слава Украіне!
Хай вечна жыве вялікі Беларускі народ!
30 сьнежня 2023 г.
Зянон ПАЗЬНЯК