ПЕРАД НОВЫМ ГОДАМ

Перад Новым годам адбыліся тры жалобныя падзеі для Беларусі, якія мы адзначаем і будзем памятаць. Памёр СЯРГЕЙ ЧЫРЫК. Акупацыйны рэжым зачыніў апошні беларускі літаратурны часопіс “ДЗЕЯСЛОЎ”. Акупацыйны рэжым ліквідаваў знакамітую творчую арганізацыю беларускіх мастакоў “ПАГОНЯ”.

Усё вернем, акрамя жцьця чалавека. Вечная памяць сьціпламу і вялікаму беларусу, летапісцу Беларускага Адраджэньня Сяргею Чырыку, які пакінуў гэты сьвет.

Зянон Пазьняк
30 сьнежань 2023 г.