МАРАЛЬНАЯ ДЭГРАДАЦЫЯ Ў РАШЫСЦКАЙ РАСЕІ
Нядаўна я прэзэнтаваў у Варшаве зборнік п'ес ГРААЛЬ і зачытваў сцэны з драмы-маралітэ “Павел”, пасьвечанай жыцьцю апостала Паўла. Там ёсьць сцэна з імпэратарам Нэронам, калі Нэрон загадвае прысутным быць на чарговым балі-оргіі у палацы на Палаціне. На Палаціне (раён Рыма) пастаянна адбываліся нэронаўскія оргіі рымскага “бамонду”, дзе голыя ўдзельнікі наладжвалі “групавы грэх”. Такі быў той Рым, пра які апостал Павел казаў, што ён згніе ад упадку маралі і ад імпэрыі не застанецца каменя на камені. Так і сталася.
Цяпер мы бачым як у блудзе дохне “трэці рым”, што зьбірае на звальны грэх кучы голых і паўголых распусьнікаў, калямастацкіх сьцерваў і підэрастаў, здымае тое на відэа і выкладвае ў Інтэрнэт і пры гэтым блудадзеі даюць інтэрв'ю, бравіруюць, каюцца пад прэсам ваенных прапагандзістаў, камэнтуюць і т.п. А прапагандысты вяшчаюць, што трэба расстрэльваць, вярнуць Сталіна, складаць сьпіскі, “ўкрэпляць фронт” супраць Захаду і г.д.
Далей мы не камэнтуем. Некалі, яшчэ ў 1974 годзе, у самвыдаце я пісаў, што “трэці рым” зьнікне, а “рускі язык” стане мёртвай мовай здохлай імпэрыі. Да гэтага коціцца. А пакуль што расейская труцізна хворыць, труціць здаровых людзей і народы.
28 сьнежань 2023 г.
Зянон Пазьняк