ЯК ІЛЮСТРАЦЫЮ
да таго як эуразьвязаўская Эўропа і расейская агнентура працуюць супраць беларусаў (дарэчы, ўвесь час, пачынаючы з 1994 года) прыводжу сёньняшнюю цытату (23-ХІІ-2023) з інтэрнэт-партала “Свабода”. Цытата:
“Пра праблемы зь фінансаваньнем Reform.by Паўлючэнка паведаміў 21 сьнежня. Асноўны інстытуцыйны донар адмовіў выданьню ў падтрымцы без тлумачэньня прычынаў.
На яго думку, вырашыць праблемы з Reform.by і іншымі беларускімі мэдыя немагчыма праз данаты. Гэта павінна быць інстытуцыянальная падтрымка, найперш ад Эўразьвязу і ЗША.
На думку Паўлічэнкі, цяпер у Эўразьвязе ўтварыўся кансэнсус, што беларускія і расейскія мэдыя павінны аб'ядноўвацца, працаваць разам, паміж Расеяй і Беларусьсю ня робіцца розьніцы.” (Дарэчы, Беларуская мова ў Эўразьвязе, практычна, забаронена)
Але мы пераможам гэтую антыбеларускую вось зла. Важна, што беларусы ўжо сталі бачыць сваіх непрыяцеляў і фальшывых гаварыльшчыкаў.
23 Снежань 2023 г.
Зянон Пазьняк