“СЬВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ. “НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЛІДЭР ПАРТЫЗАНСКАГА СУПРАЦІВУ Ў БЕЛАРУСІ І УКРАІНЕ”
На сайце Палаты прадстаўнікоў ЗША (Камітэт па Замежных Справах) нядаўна з'явілася біяграфія спадарыні Ціханоўскай, прымеркаваная да яе выступу на адкрытых слуханьнях “Будучыня свабоды і дэмакратыі ў Беларусі” у Падкамітэце па Эўропе.
Дакумент быў створаны “Офісам Ціханоўскай”, у ім сп. Сьвятлана завецца ні больш ні меньш як “Нацыянальным Лідэрам Беларусі” (зь вялікай літары).
Прыводзім невялікую цытату з гэтага опусу:
“Led by Tsikhanouskaya, Belarusian anti-war activists conducted underground resistance in Belarus by sabotaging railway transportation of Russian troops as well as volunteering Belarusian-staffed units fighting for Ukraine”.
Пераклад: “Пад лідэрствам ЦІханоўскай беларускія анты-ваенныя актывісты ладзілі падпольны супраціў у Беларусі шляхам сабатажу чыгуначных перавозак расейцаў, а таксама падтрымлівалі добраахвотніцкія беларускія аддзелы, якія змагаюцца за Украіну”.
Крыніца: https://docs.house.gov/Committee/Calendar/ByEvent.aspx?EventID=116629
(Witness Biography [PDF], Added 12/01/2023 at 12:56 PM)
А мы і ня ведалі, што гэта, аказваецца, Ціханоўская арганізавала супраціў рэйкавых партызанаў у Беларусі ды Полк Каліноўскага ва Ўкраіне!
https://bns-volnayabelarus.org/post/chlusnia-absurd-cikhanouskaja
7 Снежань 2023 г.
Зянон ПАЗЬНЯК