СЯРГЕЙ ПАПКОЎ: МАСКІРОЎКА
(Тут паднятая вельмі важная тэма
для разуменьня мэнтальнага разьвіцьця нацыі
і прыроды таленавітасьці чалавека.)
Ёсьць у прыродзе такая зьява. Атрутныя расьліны набываюць прыгожы і прывабны зьнешні выгляд, каб падмануць спажыўцоў.
Узгадаў пра гэта ў сувязі з інфармацыяй пра прыгожы інтэр'ер, утульную прастору, зручнае абсталяваньне школы ў Новай Баравой. Але ўся інфармацыйная прастора школы руская з улікам выкладчыцкага асяроддзя. Такім чынам душа школы для беларускага дзіця атрутная.
Падманная тэхналёгія рускага міра закранае і ўплывае нават на шчырых беларусаў, Гледзячы на зьнешнюю прыгажосьць пагаджаюцца з атрутай.
Зразумелая прычына. Захоўваюцца ў мазгах рэшткі адукацыі па расейскім мэтодыкам і праграмам, якія незаўважана ўплываюць на эмоцыі і паводзіны.
У лютым 2019 года я зьвяртаўся да навуковай супольнасьці з прапановай спыніць разумовую, моўную і культурную дэградацыю. Вярнуць выхаваньне і адукацыю на шлях нацыянальнага разьвіцьця. Ліст з тлумачэньнямі і прапановамі разаслаў вядучым ВНУ краіны.
Вось фрагмент майго ліста і адказ БДУ на гэты фрагмэнт, які пісаў загадчык кафэдры псыхалёгіі БДУ Фурманаў і падпісаў першы прарэктар Івашкевіч.
фрагмэнт ліста-звароту:
“Чалавеку, як і жывёлам, уласьцівыя біялагічныя заканамернасьці.
З пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя праводзіцца біялагічны эксперымэнт па прыручэньні срэбна-чорнага ліса. Пачынаўся эксперымэнт ў гаспадарчых мэтах. Эксперымэнт палягаў у падборы лісаў, якія адпавядалі адной прыкмеце, прыхільнасьці да людзей. Праз некалькі пакаленьняў штучнага адбору ўдалося прыручыць ліса, зьмяніць яго характар і паводзіны. Аднак “саўгасны ліс” вельмі мала быў падобны да натуральнага ліса: ён меў закручаны хвост, выпуклы лоб і абвіслыя вухі. І самае галоўнае — якасьць футры стала нізкай і ня мела гаспадарчай каштоўнасьці.
Гэты эксперымэнт мае важныя навуковыя вынікі ў галіне генэтыкі. Выяўлена сувязь мадэфікацыі генэтычнага комплексу пры паскоранай эвалюцыі за кошт штучнага адбору (асіміляцыі) толькі па адной характарыстычнай прыкмеце. Вынікі эксперымэнту апублікаваны ў навуковых працах супрацоўнікаў Інстытута цыталёгіі і генэтыкі г. Новасібірска, у тым ліку ў часопісе “Прырада”, № 6 за 2017 г, ст. 49–78.
Адукацыйнай сістэме ў нашай краіне ўдалося падмяніць родную мову ў адукацыйным працэсе і ўкараніць асіміляцыйную практыку. Якім чынам паўплывала асіміляцыя на характар і мэнтальнасьць беларусаў? Ці хто-небудзь праводзіў дасьледаваньні ў гэтым кірунку? Калі сустракаеш на вуліцах групкі маладых людзей і чуеш хвалі рускай ненарматыўнай лексікі, узнікае пачуцьцё насоўваньня разумовай дэградацыі і небясьпекі для будучыні.
Яшчэ раз трэба адзначыць і завострыць увагу да праблемы. Сьвядома ці несьвядома, навукоўцы і выкладчыкі адукацыйнай сістэмы ўдзельнічаюць у асіміляцыі не паасобнага чалавека, не групы людзей, а цэлага дзесяцімільённага народу. Яны таксама нясуць адказнасьць за зьнішчэньне разнастайнай і багатай беларускай інтэлектуальнай прастары, якая ім адным усё-такі не належыць.”
І адказ (на мове арыгиналу, які выкананы ў парушэньне п.5 Закона абмовах у Рэспубліцы Беларусь):
“4. Проведение, предложенной в письме, аналогии развития ребенка с генетической селекцией представляется неуместным в силу того, что: а) на людях её никто не проводит и б) ребенок развивается по другим законам, нежели животные”.
Абсалютна не карэктны адказ, але ўсё ж: а) сістэма адукацыі правяла і працыгвае праводзіць пільную селекцыю выкладчыцкага корпусу па моўным пытаньні. Як гэта адбіваецца на характары навучэнцаў назіраем у нашым грамадзтве, б) чалавек і жывёльны сьвет падлягае адным і тым жа біялагічным законам. Па якім другім законам разьвіваецца чалавек па Фурманаву біялагічнай навуцы не вядома.
Атрымаўшы адукацыю ў такой дэфектнай сістэте з такім выкладчыцкім корпусам, бывае цяжка распазнаць атруту.