СЯРГЕЙ ПАПКОЎ: АБ РАЗУМОВЫХ ЗДОЛЬНАСЬЦЯХ
Добры дзень спадарства. Каб не пакрыўдзіць каго-небудзь, буду казаць пра сябе, пра свае мазгі. Тут такая цікавая справа. Калі разглядаць разумовыя здольнасьці маіх мазгоў праз эвалюцыйны працэс, то гэтыя разумовыя здольнасьці належаць асабіста мне ў вельмі малой частцы. Разумовыя здольнасьці маіх мазгоў ёсьць прадукт, які напрацаваны ўсімі маімі продкамі і тымі людзьмі, якія стваралі мову і культуру і ў якіх жылі і якімі карысталіся мае продкі. Лічу, што найбольшы ўнёсак разумовыя здольнасьці маіх мазгоў атрымалі праз нашу багатую Родную Мову. (Згодны з Навумам Хомскім, што да 70% разумовых здльнасьцяў фармуецца мовай.) Удзячны лёсу, што мае бацькі — беларусы. Абодва ўзгадаваныя і выхаваныя ў беларускай моўна-культурнай прасторы, перадалі мне па спадчыне багатую малекулярна-нейронную матрыцу на якой прараслі разумовыя здольнасьці маіх мазгоў. Адсюль высновы — разумовыя здольнасьці маіх мазгоў належаць Беларускаму народу.
Таму я абавязаны распакаваць, прачытаць і запісаць архіў маіх мазгоў, які тычыцца эвалюцыі разумовых здольнасьцяў, над чым працаваў каля сарака гадоў. Справа і тэма складаная, закранае вялікую частку навуковай прасторы, існуюць белыя плямы, супярэчнасьці, тупікі.