ЗВАРОТ

Паважаныя землякі беларусы.

Дапамагайце дзейнічаць і пашырацца Нацыянальна-Вызвольнаму Руху “Вольная Беларусь”! Тут наша надзея на нацыянальны паратунак Айчыны. Гэта Рух у сваёй палітычнай частцы насьледуе вынікі і традыцыі Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, які перамог камунізм і здабыў незалежнасьць Рэспублікі Беларусь у 1991 годзе.

Першы крок дзеля супрацы — гэта трэба зьвязацца з Каардынуючай Управай НВР “Вольная Беларусь”, засьведчыць сваю падтрымку і прыхільнасьць палітычным і нацыянальна-культурным ідэалам і дакумантам Руху, паведаміць свае кантакты і зьвесткі пра сябе. З гэтага часу пачынаецца ўзаемадзеяньне.

Рух не карыстаецца паслугамі кіберпартызанаў дзеля вэрыфікацыі асобы. Давер набываецца ў працэсе сацыяльных кантактаў і практыкі (абавязковае стварэньне суполак Руху там, дзе магчыма і калі магчыма, дапаможныя ініцыятывы, удзел у мерапрыемствах і г. д.).

У выніку вопыту дачыненьняў прымаецца рашэньне аб палітычным сяброўстве і супрацоўніцтве ў арганізацыі.

Ва ўмовах гібрыднай вайны Нацыянальна-Вызвольны Рух “Вольная Беларусь” улічвае абставіны, у якіх неабходна дзейнічаць. Усё накіравана на дасягненьня волі і свабоды роднай Беларусі.

(Кантакты: https://facebook.com/groups/682349893425191/permalink/728005318859648)

27 верасень 2023 г.
Зянон ПАЗЬНЯК