АБ'ЯВА

Дарагія землякі, паважаныя беларусы.

Працягвайце падтрымліваць Нацыянальна-Вызвольны Рух “Вольная Беларусь”, спрыяйце яго дзейнасьці дзеля дапамогі Беларусі і Украіне і ўмацаваньня палка Каліноўскага ў барацьбе з расейскім агрэсарам.

Дзякуючы беларускай падтрымцы з усяго сьвету, мы за няпоўныя 10 месяцаў ужо набылі і перадалі нашым ваярам баявы дрон “Кажан”, чатыры пікапы і нядаўна цэлы аўтобус “Мерсэдэс” для перавозкі нашых жаўнераў свабоды. Беларуская падтрымка дзейнічае. Дапамагайма сабе ў цяжкі час, каб перамагчы ворага.

Нашыя рэквізіты ёсьць на старонцы Каардынуючай Управы Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”. Ніжэй зьмяшчаем электронны адрас, па якім можна зайсьці на Старонку і зрабіць ахвяраваньне. https://facebook.com/groups/682349893425191/permalink/728005318859648

Галоўнае зараз набыцьцё дронаў і машын (пікапы, аўтобусы). Усё — для нашай агульнай перамогі!

(З а ў в а г а. Людзям у Беларусі высылаць ахвяраваньні праз беларускія банкі і іншыя ўстановы мы ня раім па зразумелых прычынах. Мусяць быць іншыя варыянты.)

30 верасень 2023 г.
Зянон ПАЗЬНЯК