СЛАВА ГЕРОЯМ!
Учарашні дзень прынёс балесныя весткі з украінскага фронту. Загінулі чатыры беларусы з палку Каліноўскага і адзін ваяр з былога фармаваньня “Пагоня”.
Прозьвішчы і пазыўныя не пададзены, улічваючы акупацыйны генацыд, які творыць над Беларускім народам прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі.
Спачуваем беларускім дабраахвотнікам палку Каліноўскага, усім ваярам, усім беларусам і самым сабе. Сьмерць за свабоду нашых народаў, беларусаў і ўкраінцаў, — балюча раніць нашыя сэрцы, хоць мы разумеем, што на вайне без ахвяр не бывае.
Ніколі не забудзем тых, хто аддаў жыцьцё за нашу волю і будучыню. Ужо ніколі маскальскі бандыт не прыкінецца нашым “братам”. Сьмерць маскоўскім акупантам і слава героям!
1 жнівень 2023 г.
Зянон Пазьняк
ад Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага
Руху “Вольная Беларусь”