НЕАБДУМАНЫ ПРАЕКТ
https://itd.rada.gov.ua/billInfo/Bills/Card/42115
Пасьля прачытаньня такога “дакуманту” складваецца ўражаньне, што ва Украіне ёсьць асобы, якія любым спосабам стараюцца зрабіць зь Беларускага Народа ворага сабе навечна. Поўная палітычная безадказнасьць і юрыдычнае няведаньне права. Адкрытае ігнараваньне маскоўскай акупацыі Беларусі, акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі, акупацыйных рэпрэсіяў і зьнішчэньня Беларускай нацыі. (Не кажам ўжо пра ігнараваньне пазыцыі падтрымкі Народам Беларусі барацьбы ўкраінцаў супраць расейскага нападу). Шкада. Тут адна з такіх памылак, якіх не павінна быць паміж салідарнымі народамі.
30 Чэрвень 2023 г.
Зянон Пазьняк
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ
Цікавыя факты біяграфіі некаторых ўкраінскіх дэпутатаў, якія ініцыявалі законапраект аб вызнанні Рэспублікі Беларусь краінай-агрэсарам і хочуць рэпарацый.
✅ ПОТУРАЄВ МИКИТА РУСЛАНОВИЧ — украінскі палітык, эксперт у галіне камунікацый, палітычнага і медыя-кансультавання. Народны дэпутат Украіны IX склікання.
❗️У 2015 годзе ва ўзламанай перапісцы Суркова (ідэолаг “Рускага міра”) з расейскім ведамствам Патураеў фігуруе як “кропка ўваходу” — чалавек, які пагадзіўся супрацоўнічаць з Крамлём і прасоўваць расейскія інтарэсы ва Украіне.
❗️Патураеў быў першым у сьпісе як найбольш пэрспэктыўны кантакт, і пазначана, што з ім вяліся папярэднія размовы пра праблему прарасейскай пазыцыі ва Ўкраіне, і гэтая тэма яго зацікавіла, і ён зацікаўлены ў супрацоўніцтве і зьяўляецца гатовы прапанаваць ідэі і праекты.
На пасадзе кіраўніка камітэта па гуманітарнай і інфармацыйнай палітыцы Патураеў неаднаразова вылучаўся прасоўваннем ганебных антыўкраінскіх ініцыятыў і даўно заслужыў у грамадскасці мянушку “забойца мовы”.
✅ БУЖАНСЬКИЙ МАКСИМ АРКАДІЙОВИЧ — украінскі прарасейскі палітык, дзяржаўны дзеяч і блогер. Народны дэпутат Украіны IX склікання.
❗️У шэрагу ўкраінскіх СМІ Максіма Бужанскага характарызуюць як прарасейскага блогера і падкрэсьліваюць, што ў ягонай рыторыцы “амаль поўны набор тыповага прарасейскага блогера/палітыка”.
Паводле аналізу ўкраінскімі журналістамі грамадзкай дзейнасьці Бужанскага за апошнія некалькі гадоў перад абраньнем яго народнымі дэпутатамі Ўкраіны ў 2019 годзе, Бужанскі мае погляды, ідэнтычныя ідэалёгіі прарасейскай партыі “Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё”, у у прыватнасці, ён паслядоўна крытыкуе Рэвалюцыю Годнасці, заяўляючы, што Януковіча-прэзідэнта трэба было адхіліць ад пасады шляхам выбараў, а не рэвалюцыі, і адзначаючы, што “адзіным вынікам Майдана з'яўляецца легалізацыя нацызму”.
❗️25 лютага 2020 года ён унёс законапраект аб выкарыстанні рускай мовы ў працы Вярхоўнай Рады