ШЧЫМЛІВЫ ЧАС ПРА ТРАГІЧНЫЯ ДНІ

35 гадоў таму былі адкрытыя Курапаты — месца масавых расейска-бальшавіцкіх растрэлаў Беларускага народа пад Менскам.

3-га чэрвеня 1988 года ў газэце “Літаратура і мастацтва” зьявіўся артыкул “Курапаты — дарога сьмерці”. Праўда пра генацыд ускалыхнула грамадзтва, засьведчыла, што Беларускі народ жывы духам і не скарыўся. Ад Курапатаў пачаўся адлік часу існаваньня камунізму і СССР. Дні яго былі палічаныя. Пачалося новае Беларускае Адраджэньне. Узьнік Беларускі Народны Фронт. У 1991 годзе была дасягнута незалежнасьць Беларусі.

Ніжэй зьмяшчаю два кіно-запісы нашага відэа-летапісца Сяргея Чырыка. Першы запіс зроблены на Дзяды ў 1990 годзе ў Менску на месцы масавых растрэлаў беларусаў — “Парку чалюскінцаў”.

Другі запіс — гэта кліп з першага мітынга ў Курапатах, які адбыўся 19 чэрвеня 1988 года праз два тыдні пасьля публікацыі артыкула пра Курапаты.

1). https://facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid03TfAXRh7bEWskLm3fsUkypEWvVfkHBneRWZKJmC88gZ9dQrS2NqT3qGSi6HbXgT6l&id=100010349618178

2). https://facebook.com/100010349618178/videos/280969220957799/?notif_id=1685794033725527

3 чэрвень 2023 г.
Зянон Пазьняк