“ЗАДУМАЛИСЬ О ВЛАСТИ”
(рэпліка)
Захварэў Лукашэнка. Пакуль ён лечыцца, дэмакратычныя дэмакраты загаманілі пра магчымую “сьмерць дыктатара” і пачалі публічна дзяліцца словамі, як яны будуць браць уладу ў Беларусі. Рэдка прыходзілася чуць такіх “невераятных” бяседнікаў. Адна асоба нават прапанавала ва ўладу саму сябе і хацела б пакіраваць дзяржавай. Бавае.
Ніякай улады, грамадзяне аматары, нідзе вы ня возьмеце. У вас нічога няма. Вя ня ведаеце, што гэта такое, і вас ня ведаюць.
Улада застанецца ў рэжыма, якім (пры вашай дапамозе) будзе кіраваць “мудрая Масква”, пакуль Беларускі народ пад сьцягам вольнай Беларускай нацыі ня дасьць усім вам высьпятка і не пагоніць Маскву.
15 травень 2023 г.
Зянон Пазьняк