НЕКРАЛОГ
АДЫШОЎ У ІНШЫ СЬВЕТ ІОСІФ БОЙСА. ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ ДОБРАМУ ЧАЛАВЕКУ, СЯБРУ бЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ ІОСІФУ БОЙСУ. НА ТАКІХ ЛЮДЗЯХ ТРЫМАЕЦЦА БЕЛАРУСЬ. МІР І СПАКОЙ ЯГОНАЙ ДУШЫ.
У 90-х я ваступаў перад грамадзкасьцю Ліды, спатыкаліся з фронтаўцымі. Але я, нажаль, тады неяк слаба запомніў спадара Іосіфа, майго блізкага земляка, у тойчас суддзю потым старшыню суда Лідзкага раёна. Сьціплы быў чалавек. Але потым, калі я апынуўся за мяжой спадар Іосіф нагадаў пра сябе як сапраўдны Беларус, сапраўдны фронтавец з тых, што справамі трымалі нашу Радзіму. Ён дапамог мне ў гэтай вайне ўратаваць тое, што засталося. Адыходзяць прыстойныя людзі ў лепшы сьвет, але і час варвараў мінае. Ёсьць рэчы пра якія ня кажам голасна, каб не парушыць спакой і ня кінуць сабакам здабытае ў дабрыні. Што пасеяна — вернецца.
10 травень 2023
Зянон Пазьняк