ІНФАРМАЦЫЯ

1). У суботу 29-га красавіка ў рэчышчы 37-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы перад амбасадай ЗША ў Варшаве адбыўся палітычны пікет, які арганізавалі Нацыянальна-Вызвольны рух “Вольная Беларусь”, маладзёвая арганізацыя беларускіх нацыяналістаў “РУХ”, спартыўна-патрыятычнае аб'яднаньне “Паспалітае рушэньне”. Задача дэманстрацыі — зьвярнуць увагу амэрыканцаў на патрабаваньні беларусаў аб дэакупацыі краіны і аб недапушчэньні прывозу расейскімі акупантамі ядзернай зброі ў Беларусь. Было прынятае Паведамленьне (message) аб сутнасьці пікету і патрабаваньняў ў спадзяваньні на палітычную дапамогу Амэрыкі Беларускаму народу.

2). Унядзелю 30 красавіка прадстаўнікі Нацыянальна-Вызвольнага руху “Вольная Беларусь”, маладзёвай арганізацыі беларускіх нацыяналістаў “РУХ”, спартыўна-патрыятычнага аб'яднаньня “Паспалітае рушэньне” сустракаліся зь беларусамі Ўроцлава ў залі Ўроцлаўскага ўнівэрсітэту. Тэма — “Нацыянальная ідэя і кантэкст змаганьня за вольную Беларусь ва ўмовах акупацыі і вайны”. Ваступоўцы абмеркавалі задачы і праблемы змаганьня, адказалі на пытаньні прысутных. Распаўсюджвалася беларуская літаратура.

30 красавік 2023
З.П.