УСІМ СЯБРАМ І ЗНАЁМЦАМ,

што павіншавалі мяне з днём народзінаў праз Фэйсбук, — мая вялікая падзяка за памяць і добрыя зычэньні.

Беларусь, наша дарагая Айчына, будзе шчасьлівай і вольнай. Мы вызвалім яе і падымем на руках. Мы вялікі народ. З хаценьня шматлікіх ворагаў чалавецтва ён трапіў у маскоўскую пастку. Але вечна так ня будзе. Мы зноў, як некалі, запануем на нашай вольнай зямлі, і ворагі чалавецтва расьцярушацца перад нашым адроджаным духам. Так будзе.

Жыве Беларусь! Жыве з Богам! Слава Айчыне!

30 красавік 2023 г.
Зянон Пазьняк.