К А Р Ц І Н К І З Н А Т У Р Ы

Нацыянальна-вызвольны рух набывае разуменьне і падтрымку ў беларусаў. Дык лукашысты і “невераятныя” трывожна ўзбудзіліся. Ліхаманкава замітусіліся. Лукашызм пасьля ляманту “невераятных” (альтэрнатыўнага аблічча рэжыму), напалоханых беларускай дэманстрацыяй ў Варшаве 25-га Сакавіка, аб'явіў маладзёвую арганізацыю “Рух” “экстрэмісцкай”.

Каб скампрамэтаваць “Паспалітае рушэньне”, гэбісты прыдумалі і запусьцілі ў Інтэрнэт фальшывы рэсурс быццам бы ад Паспалітага рушэньня.

Супраць “Вольнай Беларусі” прыдумалі “віленскую авантуру” аб захопе Вільні Пазьняком. Кансэрвы адчыніліся. Злучыліся кліентура зь Вільні і Кіева. Вяршыняй тарабарскай прапаганды стаў заклік бамбаваць Беларусь (“Время бомбить”), бо беларусы, маўляў, акупанты, садзейнікі акупацыі і “тот жэ” “русскій мір”. Трапілася нават (sic!) сэнтэнцыя нэафітаў ад агентуры, якую варта працытаваць. Цытата:

“Поделенные на две основные оппозиционные группы соотечественники (приверженцы изначально лояльной России оппозиции и пронациональные антироссийские силы), продолжая ненавидеть друг друга, незаметно обьеденились в создании удобной всем параллельной реальности. “Реальности” в которую в итоге поверили сами. У каждой группы свой лидер, который “непогрешим”.

Ляйтматыў такі: І Ціханоўская дзярмо, і Пазьняк дзярмо, і народ дзярмо. Гумар-сатыра з гэтымі нэафітамі. З айчыннага вопыту вядома, праўда, што ніхто так подла не ненавідіць свой народ як вырадкі з гэтага народа.

Пакуль што не абгадзілі толькі полк Каліноўскага. Але чакайма — усё наперадзе. Прарасейская агентура ва Украіне, прыкрываецца ўкраінскім патрыятызмам і пазнаецца па мэтадычнай і сістэмнай прапагандзе ахайваньня беларусаў, па стварэньні нянавісьці ўкраінцаў да беларускага народа. Варта толькі паназіраць і ўсё адчыніцца.

13 Красавік 2023 г.
ЗП.