ВІДЭА. АБ ПАДЗЕЯХ САКАВІКА 1990 Г.

На відэа: Прэсавая канфэрэнцыя 1991 г. кіраўніцтва БНФ дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР Зянона Пазьняка і Алега Трусава для беларускіх і замежных журналістаў. Адказ на пытаньне аб заяве Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 сакавіка 1990 г. пра вяртаньне Вільні ў Беларускую ССР і адказ Зянона Пазьняка аб ліквідацыі правакацыі КПСС і Масквы супраць салідарных адносінаў Беларусі і Летувы, Беларускага Народнага Фронту і Саюдзіса. (Відэа зьняў — Сяргей Чырык).

https://facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid07h9woZBZcirtjjUSzY4aNVE9sHCD8TBeL1rV1rbM5NVGnJV7Vqm8ZyQ7RVEvJ8Njl&id=100010349618178


Перадрукоўваю гэтае відэа ў сувязі з паклёпніцкімі паводзінамі (у тым ліку ў Сеціве) расейскай і лукашысцкай агентуры супараць Беларускага Нацыянальна-Вызвольнага Руху. Павылазілі супраць нас падкалодныя зьмеі ў Вільні і ва Украіне, папаліліся, пагарэлі. Цемра неадукаваная. Украінцы яшчэ, відаць, не зразумелі, што пад маскай патрыятызму сістэмную нянавісьць супраць беларускага народу ва Ўкраіне распаўсюджвае маскоўская агентура. Але час працуе не на іх. Не схаваюцца камсамольцы. І ні што ім не дапаможа, ні хітрыкі, ні дэмагогія.

10 Красавік 2023 г.
з.пазьняк