ВАЕННЫ АЎТАМАБІЛЬ

На мінулым тыдні сябры Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” пераслалі ваярам Палка Каліноўскага чарговы аўтамабіль дзеля ваенных мэтаў. Аўтамабіль перароблены з мікрааўтобуса “Фольксваген” пад умацаваную і функцыянальна прыстасаваную для баявых умоваў машыну. Пераробку аўто пад ваенныя мэты асвоілі ў Польшчы беларускія эмігранты. Да 25-га Сакавіка рыхтуецца такі ж аўтамабіль, закуплены для каліноўцаў суполкай “Таронта” руху “Вольная Беларусь”.

З нагоды запрашаю беларусаў, дапамагайце мэтанакіраванымі ахвяраваньнямі для НВР “Вольная Беларусь”. Мы забясьпечым нашых ваяроў якасным ваенным транспартам. Патрэбны таксама дрон-разьведчык (4500 эўра).

Жыве Беларусь! Слава палку Каліноўскага!

19 Сакавік 2023 г.
З.П.