МОВА.

(Вытрымкі з артыкула пра расеізацыю Беларусі)

Зьвернемся да галоўнай каштоўнасьці людзей — да мовы. Ведаем, што першаснай лучнай асновай супольнасьці была мова. Пазьней зьявілася грамадзкае ўсьведамленьне народнай агульнасьці і нацыянальная ідэалёгія, пагрунтаваная на адзінстве мовы, тэрыторыі, гісторыі, традыцыяў і культуры, дзе мова была галоўнай каштоўнасьцю, якая яднала сваіх людзей і аддзяляла іх ад чужых.

Акупацыйная палітыка цывілізаванага варварства Расеі была галоўным чынам накіраваная на ліквідацыю мовы акупаванага народа, каб зьнішчыць падзел і завалодаць без астатку чужым нацыянальным рэсурсам. У Расеі была выпрацавана шырокая канцэпцыя зьнішчэньня нацыянальнай мовы: ад ідэалягічных хімэр тыпу “дружбы народаў”, “славянскага брацтва”, “пабудовы камунізму” і да рэпрэсіўнага закрыцьця нацыянальных школаў, друку, нацыянальнай літаратуры і лапідарнага перасьледу людзей за нацыянальную мову.

Злачынствы маскавітаў супраць беларускай мовы, якія яны зьдзейсьнілі, ёсьць такія вялікія, што часам зьдзіўляешся, як беларус яшчэ існуе. Але прыйдзе час, і за ўсе зьверствы супраць Беларускай мовы маскавіт адкажа на Судзе народаў, якія асудзяць імпэрыю зла.

Усё стагоддзямі нарабаванае маскоўцамі ў Беларусі ў барацьбе зь беларускай мовай, усе архівы, бібліятэкі, музэі, украдзеныя ў беларусаў, уся Мэтрыка Вялікага Княства Літоўскага і ўсе кнігі Францыска Скарыны — усё будзе рэквізавана ў захопнікаў і вернута беларусам у Беларусь.

Пасьля ўсяго зьверства, што пры ўсіх уладах учыніў маскаль супраць Беларускай мовы, гэтае маскоўскае разбурэньне будзе залічана ў стан крымінальных злачынстваў супраць нацыянальнай мовы і культуры народаў. Будзе пастаўлена пытаньне ў Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў аб прызнаньні злачынства супраць нацыянальнай мовы злачынствам супраць чалавецтва ў статусе міжнароднага заканадаўства.

Адраджэньне Беларускай мовы ў вольнай Беларусі стане аднаўленьнем справядлівасьці пасьля маскоўскага крыміналу супраць Беларускай нацыі і будзе адлюстравана ў заканадаўстве па адраджэньні культуры.

Дэкаланізацыя і Адраджэньне маглі б адбывацца па ўжо адпрацаванай ў сьвеце сістэме. Этапы яе наступныя.

Распаўсюд акупацыйнай мовы, за якой (мы ведаем) ідзе агрэсія, акупацыя і вайна, мат і безкультур'е, павінен быць спынены і ліквідаваны.

Вывучэньне маскоўскай акупацыйнай мовы будзе магчымае ва ўнівэрсітэтах як факультатыўны прадмет і на спэцыяльных факультэтах як прадмет для падрыхтоўкі спэцыялістаў па архівах і гісторыі акупацыі.

У школе акупацыйная мова вывучацца ня будзе. Яна там непатрэбная, тым больш, што ў пэрспэктыве (пасьля распаду імпэрыі) маскоўская мова можа вырадзіцца ў мёртвую мову, цікавай толькі для вучоных і архівістаў.

Зло, якое прынесла беларусам акупацыйная расейская мова, нават цяжка абмераць, настолькі яно аб'ёмнае. З маскоўскай мовай ішла акупацыя, вынішчэньне людзей і нацыянальнай культуры. Русіфікацыя пашкодзіла думаньне і рэалізацыю здольнасьцяў беларусаў, нэгатыўным чынам уплывала на эканоміку. З русіфікацыяй ў галовы беларусаў упіхвалася і насаджалася дэфэктная расейская літаратура, заснаваная на імпэрскай нянавісьці да народаў, на адмоўных, шчарбатых, скасабочаных вобразах без духоўных ідэалаў, без разуменьня і павагі да асобы і чалавечага шчасьця, пагрунтаваная часта на паўкрымінальным маскоўскім “фальклоры” пра разбойнікаў ды бандзюганаў, дзе галоўнымі героямі ў якасьці станоўчых вобразаў былі “дурак”, “балда” ды гультай на печы.

Усё гэтую нізасьць расейцы штурхалі ў галовы дзецям акупаванай краіны.

Мат

Велізарную шкоду для разьвіцьця асобы і фармаваньня розуму стварала для беларусаў расейская мова праз так званы расейскі “мат”. “Мат” — гэта сурагатная моўная зьява, якая адлюстроўвае дэградацыю асобы і грамадзтва і выяўляецца ў лексічнай неадпаведнасьці мовы пры ацэнцы рэальных падзей і паведамленьняў. Гэта набор грубых слоў, выслоўяў і выклічнікаў, якія замяняюць фармулёўкі думак. Чалавек гаворыць матам, бо ня можа рацыянальна сфармуляваць думку і выявіць яе словамі існуючай мовы. У выніку ён выказвае толькі эмацыйныя словы-знакі, не зьвязаныя са зьместам, якія абазначаюць яго псіхічны стан і адносіны да рэчаіснасьці на знакавым умоўным узроўні. Гэта прота-думкі, якія ня здолелі стаць думкамі і сфармулявацца ў мове.

Падобная знакавая сістэма камунікацыі існуе ў жывёльным сьвеце. Калі варона трывожна крычыць “кар”, ці калі качка выдае сваё “крак”, — уся чарада ўспрымае знак і ўздымаецца ў паветра.

Расейская сурагатная мова “мат” выконвае прыблізна падобную функцыю — камунікацыі на ўзроўні эмацыйных знакаў.

Паўтаруся: тут відавочная праява дэградацыі думаньня, адыход ад рацыё, адыход ад рацыянальнай мовы.

Паразітная мова “мат” ёсьць на зямлі толькі ў расейцаў. У прынцыпе нешта падобнае магло б існаваць у моўнай культуры як паразітнае адхіленьне, бо паразітызм у цэлым як шкодная зьява распаўсюджаная ў прыродзе і ў соцыюме. У маўленьні ён ёсьць таксама. Калі людзі, напрыклад, бяз перастанку і недарэчы ўжываюць неадэкватна словы-паразіты тыпу “так сказаць”, “э-э”, “клёва”, “абалдзенна” і г.д. Аднак шкоднасьць расейскай сурагатнай мовы “мат”, якая навязваецца акупаваным народам, ня толькі ва ўплыве на дэградацыю розуму і маўленьня. У мове “мат” выяўляецца квінтэсэнцыя маскоўскай антылюдзкай злабы і нянавісьці да чалавека, выказаная ў крайне грубым, нізкім і абразьлівым для людзкай годнасьці сэнсе і ў вульгарнай форме.

Цэнтрам зла мовы “мат” (адкуль і назоў) ёсьць подлае зьневажэньне маці і вобразу жанчыны. Такое магло зьявіцца толькі ў ардзе вандроўнікаў, у стэпе і на ўсходзе, дзе, як правіла, не шануюць жанчын.

Для беларусаў, у якіх існуе мэнтальны культ маці, дзе вобраз і слова “маці” зьяўляецца, фактычна, сакральным паняцьцем, адлюстраваным у паэзіі і публіцыстыцы, для беларусаў — расейская мова “мат” выглядае кашчунствам.

Карыстаньне “матам”, дарэчы, было забаронена ў БССР маральнымі і юрыдычнымі нормамі грамадзтва (звычайна спасылаліся на артыкул 201 Крымінальнага Кодэксу БССР “Хуліганства”).

І цяпер што мы маем у Беларусі на выхадзе ў выніку дзікай расейскай русіфікацыі, у выніку 28-мі гадоў прамаскоўскага рэжыму хама і прадажных грубых людзей! Маскоўскі бруд шлюзам плыве, сьвішча ў Беларусь.

У 2000-м годзе да ўдады ў Расеі прыйшоў КГБ. У 2001 годзе ў Пецярбургу Пуцін у сваім выступе так і сказаў (цытую па памяці): “Задача, пастаўленая КГБ СССР, выкананая. Улада ў нашых структур.”

У гэты час у расейскую ўладу, у палітыку, у бізнэс, культуру, у інфармацыю і мастацтва хлынула гэбісцкая агентура і зьвязаны зь ёй крымінальны сьвет. Яны прынесьлі свой жаргон у палітыку і прапаганду, на тэлебачаньне і ў шырокі быт. Расейскі “мат” загучэў на ўвесь голас, замяняючы паступова сабой расейскі “язык”.

Маскоўская агрэсія супраць Украіны высьветліла рэальнае становішча. Перахоп тэлефонных размоваў маскоўскіх акупантаў-вайскавікоў з жонкамі, дзецьмі і бацькамі засьведчыў такое падзікунства адносінаў, якіх яшчэ ня ведаў сьвет. Гучыць напоўніцу толькі расейскі “мат”, які наглядна, грунтоўна і агрэсіўна выціскае з гаворкі расейцаў “расейскі язык”. Практычна, “языка” ўжо не чуваць. Гучаць толькі мат.

Маральная дэградацыя расейскай інтэлігенцыі, расейскіх вайскавікоў, бандытаў, катаў, галаварэзаў, дзеячоў гнілога расейскага мастацтва, ілгуноў і гвалтаўнікоў і дэградацыя расейскай мовы — тут усё ў адным аб'ёме, гэта ўзаемазьвязана.

Вяртаньне ў мову

Небясьпека, аднак, у тым, што расейскае маральнае выраджэньне праз сурагатную мову “мат” — гэта ёсьць заразная зьява для акупаваных грамадзтваў. Спыніць распаўсюд заразы можна праз абмежаваньне кантактаў і праз прафілактыку заражэньня, выключэньне з ужытку найперш “языка” як асновы расейскага “мату”. Адпаведна павінна вярнуцца беларуская мова і беларускае здаровае маральнае выхаваньне маладога пакаленьня.

Тут праблема нескладаная, але патрабуе здаровага сэнсу і часу. Дэрусіфікацыя ў вольнай Беларусі запатрабуе мінімум аднаго–двух пакаленьняў (гэта значыць ад 10 да 20 гадоў).

Акупацыйная русіфікацыя, асабліва пры хамскім рэжыме, пранікла вельмі шырока ў беларускае грамадзтва. У выніку па-расейску ў Беларусі гавораць ужо не маскалі, ня ворагі чалавецтва (якіх тут ня шмат), а вымушаны гаварыць самыя беларусы, якія аднак лічаць сябе беларусамі, шануюць сваю зямлю, радзіму і ведаюць, што іхняя нацыянальная мова — беларуская.

У гэтым становішчы адразу выключыць з ужытку расейскую мову нельга, бо яна існуе па факту. Расейская мова ў сістэме беларускага Адраджэньня мусіла б мець зацьверджаны законам часовы статус пераходнай мовы на дастаткова доўгі дастасаваны для людзей тэрмін, каб не ствараць нязручнасьцяў для самых беларусаў і дзяржаўных структур.

Аднаўленьню нацыянальнай мовы паспрыяе вернутая законная Канстытуцыя 1994 года. Выбраны парлямант у гэты час прымае палажэньне пра часовы пераходны статус расейскай мовы.

Вяртаньне да роднай беларускай мовы будзе адбывацца галоўным чынам разам з ростам пакаленьняў, якія скончаць беларускія школы і ўнівэрсітэты. Такім шляхам адраджэньня ў 20–30-х гадах ХХ-га стагоддзя ішла анямечаная Чэхія (пра якую, дарэчы, Карл Маркс у свой час памылкова пісаў, што ёй — канцы, што чэхі не адновяцца). Такім шляхам ішоў Казахстан і іншыя раней акупаваныя краіны.

У ідэальным разьліку пэрспэктывы адраджэньня Беларусі і беларускай мовы добрыя. Добрыя найперш таму, што маем вельмі харошы, кемлівы, працавіты і адукаваны Беларускі народ. Немалаважна і тое, што наша мова беларуская вельмі прыгожая, багатая, літаратурна і фальклорна разьвітая, і шмат выйграе ў параўнаньні з кандовай, грувасткай акупацыйнай расейскай мовай, якая цяпер, як мы ўжо паказалі, выраджаецца ў “мат”.

Для ажыцьцяўленьня беларускіх ідэалаў адраджэньня нацыі, мовы і культуры трэба збавіцца ад расейскай акупацыі, ад антыбеларускага рэжыму расейскіх марыянэтак і ўсімі сіламі дапамагаць украінцам разьбіць расейскага мордэра, каб разам пазбыцца ад маскоўскай навалы.

Усё гэта магчыма. Пачнем з простага і найважнейшага — гаварэм па-беларуску.

14 сьнежань 2022 г.
Зянон ПАЗЬНЯК