ЗАЦЕМКА ПРА ЛЮСТРАЦЫІ
Выкарыстаньне журналісцкай прафэсіі ў мэтах чужой антынацыянальнай прапаганды (апаганьвыньне людзей і т.п.) ёсьць злачынствам.
Самы лагодны прынцып люстрацыі злачыннай агентуры са злачыннай канторы, якая дзеяла супраць нацыі і людзей, — гэта забарона на вызначаныя прафэсіі і на вызначаную дзейнасьць на пэўны тэрмін ў выніку самапрызнаньня. Пры непрызнаньні і схаваньні супрацы з варожай канторай — забарона на ўвесь час і іншыя абмежаваньні (напрыклад, забарона выезду за мяжу і т. п.). Пра жорсткія прынцыпы люстрацыі пакуль не гаворым.
1 сакавік 2023 г.
(З. П.)