РЭЗАЛЮЦЫЯ

патрыётаў Беларусі і беларускіх дэмакратычных прадстаўнікоў у Дзень памяці аб загінулых беларусах у гадавіну расейскай акупацыі Беларусі і агрэсіі Расеі супраць Украіны


У студзені 2022 года ў Рэспубліку Беларусь пад выглядам ваенных вучэньняў і пры спрыяньні нелегітыннага кіраўніка рэжыму ўлады Аляксандра Лукашэнкі Расейская Фэдэрацыя ўвяла свае войскі, якія занялі беларускія аэрадромы, стратэгічныя прадпрыемствы, тэрыторыю, зьдзейсьнілі такім чынам акупацыю краіны і праз месяц напалі на Украіну з акупаванай тэрыторыі Беларусі.

Акт агрэсіі і акупацыі Беларусі расейскім войскам зьяўляецца зламаньнем суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і грубым парушэньнем міжнароднага права.

Паколькі Расейская Фэдэрацыя працягвае заставацца ўдзельніцай Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў і сябрам Рады Бясьпекі ААН, мы заклікаем міжнародныя арганізацыі рэалізаваць міжнароднае права і запатрабаваць безумоўнага вываду акупацыйных расейскіх войскаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Варшава,
26 люты 2023 г.
Грамадзкі мітынг памяці беларусаў,
загінулых за свабоду