УВАГА. НЕТЫПОВАЯ ПРАВАКАЦЫЯ
У інтэрнэце зьявіліся дзіўныя аб'явы, што быццам бы Зянон Пазьняк прыязджае ў Вільню і будзе зь лекцыяй выступаць перад віленчукамі. А ўчора сябра зь Вільні мне нават аб'яву прыслаў аб гэтым быццам бы маім выступе ў старым замку.
Увесь фокус падставы ў тым, што я нічога пра тое ня ведаю. Ніхто мяне не запрашаў, не тэлефанаваў, не пісаў, не паведамляў. Я нічога ня ведаю і, натуральна, нікуды ехаць не зьбіраюся, разумеючы гэты розыгрыш.
Я ня буду разьбірацца, хто такой дэзінфармацыяй займаецца. Тым больш, што ўсё зроблена па тэхналёгіі. Скажу толькі, што нічога ні ў каго не атрымаецца. Хай пакінуць надзею на заўсёды. Скампрамэтаваць мяне не ўдалося за трыццаць гадоў пэрманэнтнай маскавіцкай прапаганды і ўжо ня ўдасца. (І вядама чаму ня ўдасца).
Дарэчы, у Вільню — горад маіх дзядоў — я прыязджаю часта, прысьвячаю ёй вершы і раблю падарожжа па Віленшчыне. У гэтым годзе, летам таксама збіраюся. Хвала Вільні і Віленшчыне прыўкраснай і вечнай.
13 люты 2023 г.
Зянон Пазьняк