БАЯВЫ ДРОН УЖО НА ЎЗБРАЕНЬНІ ПАЛКА КАЛІНОЎСКАГА
Цэлы месяц сябры Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” наўпрост зьбіралі сродкі сярод беларусаў на набыцьцё баявога дрона для дабраахвотніцкага палка імя Кастуся Каліноўскага, што ў складзе ўзброеных сілаў Украіны змагаецца з рашысцкім агрэсарам і акупантам.
Неабходныя сродкі былі сабраныя, і сябры Руху паехалі на завод вытворцаў ва Украіне, набылі баявы дрон “Кажан Е 630”, прывезьлі і 4-га студзеня перадалі ваярам палка Каліноўскага. (Перадалі таксама лекі.)
Жыве Беларусь! Слава Украіне! Сьмерць рашысцкім бандытам і маскоўскім акупантам!
Рух “Вольная Беларусь” заўсёды будзе падтрымліваць і дапамагаць героям і змагарам за вольную Украіну і вольную Беларусь.
Рух заклікае ўсіх беларусаў дапамагаць у камплектацыі палка Каліноўскага зброяй, транспартам, медыкаментамі і рыштункам. На аснове гэтай баявой адзінкі павінна фармавацца і вырастаць Беларуская вызвольная армія — надзея вызваленьня Беларусі.
Інфармацыя Руху “Вольная Беларусь”
ПАДЗЯКА БЕЛАРУСАМ
На працягу лістапада і ў пачатку сьнежня гэтага году ў Польшчы, але галоўным чынам у Нью-Ёрку, адбывалася зборка грошай для Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” на набыцьцё рыштунку і баявога дрона для палка Каліноўскага, які ваюе ў складзе збройных сілаў Украіны супраць маскоўскіх агрэсараў. Усяго сабрана 14.470 даляраў. Зь іх 390 скарыстана на набыцьцё ўцяпляльнікаў, жгутоў (турнікетаў) і лекаў, на трансакцыю і перасылку. Рэшта — 14.080 даляраў — патрачана па галоўным прызначэньні (аплата за дрон — 12.500 $ і інш.).
Кожнаму з 34-х амэрыканскіх даўцаў выказаная пісьмовая падзяка за падтрымку Руху і ваяроў. Але тут (у публічным рэсурсе), улічваючы ваенны час і стан рэпрэсіяў у акупаванай Беларусі, мы не падаём імёны нашых дабрадзеяў, дбаючы пра бясьпеку. Вялікая ўсім падзяка.
25 сьнежань 2022 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту
Руху “Вольная Беларусь”