ПАДТРЫМКА ІНІЦЫЯТЫВЫ
Кіраўніцтва Руху “Вольная Беларусь” і Беларускі Нацыянальны Сакратарыят Руху “Вольная Беларусь” выказваюць падтрымку працэсам зьвязаным з аб'яднаньнем высілкаў беларускіх патрыётаў і змагароў Палку імя Кастуся Каліноўскага і беларускіх “Кіберпартызан”
Гэтае аб'яднаньне інтарэсаў і падобныя кансалідыцыйныя працэсы будуць спрыяць узмацненьню і разьвіцьцю нацыянальнага фронту ў справе вызваленьня Беларусі.
Павел Усаў, Зянон Пазьняк ад БНС Руху.
Віктар Каралькоў Кіраўнік Управы Руху
7 сьнежань 2022 г.