ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ. СЛАВА СЛУЦКІМ ЗМАГАРАМ!
27 лістапада дзень герояў — ушанаваньне памяці ваяроў Слуцкага збройнага чыну. Гэта была моцная старонка змаганьня ў гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Пасьля антыбеларускага прэлімінарнага замірэньня паміж Польшчай і бальшавіцкай Расеяй 12 кастрычніка 1920 года ворагі дамаўляліся падзяліць Беларусь. Беларусы Случчыны, якія апынуліся ў нэўтральнай зоне і на якіх насоўвалася расейска-бальшавіцкая арда, з абурэньнем успрынялі вестку аб падзеле Беларусі. Ініцыятыву супраціву ўзяў на сябе Беларускі Нацыянальны Камітэт, створаны ў Слуцку 1918 годзе. Пачалася мабілізацыя на барацьбу з маскалямі.
14-га лістапада 1920-га сабраўся Зьезд Случчыны (дэлегаты ад 15 воласьцяў). Прынялі дэклярацыю аб абароне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і аб стварэньні войска. За тры дні ў войска запісалася больш за дзесяць тысячаў дабраахвотнікаў. Беларускія маткі самы выпраўлялі на вайну сваіх сыноў.
Але не хапала зброі і амуніцыі. Таму больш за палову дабраахвотнікаў распусьцілі па хатах. Пакінулі 4000. Зь іх палова мусіла здабыць зброю ў баях ад ворагаў. Так яно потым і было.
Былі створаны два палкі, якія склалі Слуцкую брыгаду стральцоў. 26–27 лістапада пачаліся баі з расейскай ардой. На Слуцк наступала Омская дывізія маскалёў і кітайцы з латышамі (апошнія, былі наёмнікамі, ваявалі за грошы).
Случакі адразу спынілі і адкінулі арду. Потым пачалася зацяжная вайна, вёскі і паселішчы пераходзілі з рук у рукі. Лічэбная перавага шматкроць была на баку маскалёў. Але перавага беларусаў трымалася на цалкавітай падтрымцы насельніцтва.
Дзівосная зьява: вяліся актыўныя баявыя дзеяньні, і адна Слуцкая брыгада з двух палкоў (без артылерыі і цяжкой зброі) трымала фронт працягласьцю амаль у сто кілометраў.
У рэшце маскалі кінулі супраць беларусаў цэлую армію. Тут ужо супрацьстаяць было бяссэнсоўна. Случакі прынялі рашэньне і ў колькасьці 1500 жаўнераў адышлі за раку Лань на тэрыторыю, акупаваную палякамі. Прытым 400 жаўнераў яны пакінулі на Случчыне для партызанскай барацьбы з бальшавікамі.
За ракой Лань рэшткі палкоў раззброіліся. Частка жаўнераў была перапраўлена на Беласточчыну, частка ў Дарагуск і іншыя месцы. Пазьней некаторыя вярнуліся ў Беларусь, дзе праз пэўны час іх арыштавалі і замардавалі бальшавікі. Некаторых ваяроў выдалі маскалям палякі некаторых замардавалі самы. Бальшыня слуцкіх ваяроў асела за мяжой, найбольш у Вялікабрытаніі і Амэрыцы. Гэта вядомя людзі. Да канца жыцьця яны служылі Беларусі.
Слава Слуцкаму збройнаму чыну! Слава героям Беларусі! Жыве Беларусь! Сьмерць маскалям!
26 лістапад 2022 год
Зянон Пазьняк