“ГРУПА” ШЧЭМІЦЦА ВА УКРАІНУ
Сітуацыя сярод “блукаючай” агентуры абвастрылася ў сувязі з узмацненьнем дзеяньняў беларускіх дабраахвотных фармаваньняў і стварэньнем арганізацыйнай структуры Руху “Вольная Беларусь”.
Асабліва нэрвова сталі паводзіць сябе ў групоўцы вакол Ціханоўскай, якая, як трапна пведаміў мне адзін беларус, зьяўляецца легальнай расейскай рэзідэнтурай. Яны вельмі хочуць адкрыта зайсьці ва Украіну. Праўда, усё ў іх робіцца няўклюдна, але правакацыі йдуць адна за адной, імкнуцца пранікнуць у беларускія вайсковыя фармаваньні.
Здаецца ўкраінцы гэтыя намеры ўжо заўважылі. Нядаўна адзін са скрытых каляштабістаў нават прагаварыўся пра тое.
Вось цытата:
“...краіну чакаюць дзясяткі год крывавай вайны з актыўным удзелам зьнешніх сілаў, якія й будуць у гэтай вайне пераможцамі. Гэта цудоўна разумеюць тыя, хто заклікае да “патрыятычнага паўстаньня”, прызнае ўзброеныя фармаваньні “адзінымі прадстаўнікамі” і г.д. Выйсьце — аб'яднаньне ўсіх гэтых фармаваньняў пад палітычным кіраўніцтвам ОСЦ (гэта зн. “Офісу Сьвятланы Ціханоўскай” — З.П.) з адзінымі мэтамі — прадухіленьне ўцягваньня Беларусі ў вайну (у тым ліку — недапушчэньне ўварваньня звонку, якімі б мэтамі “вызваленьня” ні прыкрываліся ягоныя арганізатары і ўдзельнікі) і забезьпячэньне недатыкальнасьці дзяржаўных межаў краіны з пабудовай новага беларускага войска, якое падпарадкоўваецца Канстытуцыі і Законам Беларусі. Палітычнае кіраўніцтва (гэта зн. “ОСЦ” — З.П.) у гэты час, як і абяцала, праводзіць свабодныя справядлівыя выбары, удзел у якіх могуць прыняць і былыя службоўцы ўзброеных фармаваньняў, пры ўмове выхаду ў адстаўку з вайсковай службы”...
(https://www.facebook.com/svaboda.org/posts/pfbid0b4KWtbdsxA4oeibyWnxS7CeL5aGSs8tfSLSVEk568e9QKPGbcSuC8Ua1jrZ5FxVil)
Скора ўзьнікне шмат цікавай інфармацыі пра гэтую рэзідэнтуру, якая хоча стаць “палітычным кіраўніцтвам” і расфармаваць беларускія “ўзброеныя фармаваньні”. Паўтары гады таму я пісаў (“дэмсмі” ледзь не захлынуліся сьлінай), што пасьля ўпадку рэжыму гэтая група разам з Ціханоўскай пйдуць пад сьледства ў вольнай Беларусі. Але бачу, што сьледзтва трэба пачынаць ужо цяпер.
25 кастрычнік 2022 г.
Зянон Пазьняк