СЛАВА БЕЛАРУСКАМУ НАРОДНАМУ ФРОНТУ

Сёньня гістарычная дата. 19 кастрычніка 1988 года быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. Гэта адбылося ў будынку “Чырвонага Касьцёла” (Касьцёл Сымона і Алены) у Менску. Падзея ўскалыхнула Беларусь.

БНФ паставіў задачу барацьбы супраць камунізма за дэмакратыю і за незалежнасьць Беларусі ад СССР. Праз тры гады, выдатна скарыстаўшы палітычную сітуацыю ў СССР, Фронт ажыцьцявіў свае мэты.

Дзякуючы БНФ (і перш за ўсё дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце) была створана незалежная Рэспубліка Беларусь, падрыхтавана Канстытуцыя і дэмакратычнае заканадаўства, вернуты на дзяржаўны пасад нацыянальныя сімвалы Беларусі — Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня, раскрыта праўда пра Чарнобыльскую катастрофу і створана чарнобыльскае заканадаўства па ратаваньні людзей, адкрытыя Курапаты і праўда пра сталінскі генацыд, беларускія вайскавікі і афіцэры былі вернуты зь месцаў савецкіх збройных канфліктаў у Беларусь, закладзены асновы беларускага дзяржаўнага войска, адчыненыя паўсюль беларускія школы, беларуская мова стала дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь.

Жыве Беларусь!

Слава Беларускаму Народнаму Фронту

і яго змагарам за волю і шчасьце Беларусі!

19 кастрычнік 2022 г.

Зянон Пазьняк