РЭПЛІКА ПА ХОДУ АБ БУДУЧАЙ ПЕРАМОЗЕ
Пасьля артыкула “Разгромная параза ў інфармацыі”, зьмешчанага на рэсурсах “Вольнай Беларусі” (гл. перадрук у ФБ) ёсьць станоўчыя рэакцыя ва Украіне. У рэчышчы праблемы і неабходнасьці яе выпраўленьня выказаліся вядомыя ўкраінцы — спадары А. Арэстовіч, В. Портнікаў, Б Ярэменка, В. Ягун і інш.
Цікава, што кантора тут найбольш занепакоілася наконт ролі палка Каліноўскага (рэальна легітымная структура) ў беларускай апазыцыі, якая выступае супраць рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае Украіну ў барацьбе супраць маскоўскіх агрэсараў.
Адна інтэрнэт-газета ў Беларусі нават пачала перадрукоўваць пасылы супраць палка Каліноўскага і абараняць фантом Ціханоўскай, паўтараючы ўжо поўнасьцю правальную прапаганду пра “лідарку” і глупства пра “вабранага прэзыдэнта” (на каго ўжо тое цяпер разьлічана, нават цяжка сказаць).
Марная справа, панове. Нічога не атрымаецца ні з Газпрамам, ні з Сьвятланай Ціханоўскай, ні з Бабарыкам, ні з Расеяй, нягледзячы на зьмененаю інфантыльную рыторыку і на тое, што Захад пакуль яшчэ гуляецца ў гэтую прымітыўную гульню. І не напружвайцеся. Шукайце, дзе схавацца.
Збройная вызвольная сіла беларусаў, што дапамагае ўкраінцам у разгроме расейскіх агрэсараў, будзе павялічвацца, і Вольная Беларусь яе падтрымае. Жыве Беларусь! Слава Украіне!
14 кастрычнік 2022 г.
Зянон Пазьняк