АБ ЗМАГАНЬНІ СУПРАЦЬ РАСЕЙСКАЙ АКУПАЦЫІ І АБ ПАДТРЫМЦЫ ЗМАГАРНАЙ УКРАІНЫ
Заява
Агрэсія, якую распачала імпэрыялістычная Расея супраць Украіны і Беларусі, пагражае ўсёй Эўропе. Першай ахвярай стала Беларусь, якая пасьля задушэньня народных пратэстаў 2020 года супраць антыбеларускага рэжыму была пад выглядам манёўраў без супраціву акупаваная расейскім войскам 17-га студзеня 2022 года пры садзеяньні антынароднага рэжыму Лукашэнкі.
Праз месяц, 24-га лютага, расейскія агрэсары напалі на Украіну таксама з тэрыторыі акупаванай Беларусі. Яны распачалі варварскую вайну супраць украінскага народа — вайну на вынішчэньне дзяржавы і народу. На працягу больш чым двухсот дзён расейскія агрэсары разбураюць гарады, катуюць і масава забіваюць мірнае насельніцтва, жанчын і дзяцей.
Расея не прызнае ўкраінцаў за народ, яна не выконвае аніякіх устаноўленых міжнародных правілаў і законаў вайны. Мэта сеньняшняй Расеі знішчыць незалежнасць народаў, адбудаваць імпэрыю коштам свабоды і дабрабыту суседніх дзяржаваў, любым коштам, нават праз пагрозу выкарыстаньня ядзернай зброі. Гэтыя злачынныя заявы ставяць пад пагрозу існаваньне людзкой цывілізацыі. Што толькі яшчэ раз паказвае ўвесь антычалавечы характар расейскай дзяржавы.
Але, таксама, лічым недапушчальным нават разгляд (тэарэтычны) магчымага сцэнару, калі Беларусь можа быць аб'ектам для канвэнцыянальнага, альбо тактычнага ядзернага адказу з боку краінаў Захаду, для якога беларускі народ зьяўляецца саюзьнікам. Мы заяўляем, што не Беларусь, а выключна Расейская Фэдэрацыя павінна быць мэтай для любога збройнага адказу.
Разам з гэтым мы не выключаем магчымасць паўстаньня беларускага збройнага супраціву супраць расейскіх акупантаў у Беларусі і дапамогі беларусам з боку ўкраінцаў і беларускага палка Каліноўскага ў нанясеньні кропкавых удараў па расейскіх акупацыйных войсках, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
На сёньняшні дзень, наша ключовая задача — адстойваць жыцьцёвыя, цывілізацыйныя інтарэсы беларускага народа і беларускай дзяржавы.
Гэтыя мэты могуць быць дасягнутыя праз:
- магчымы супраціў супраць расейскай акупацыі ўнутры Беларусі;
- магчымы супраціў супраць рэжыму Лукашэнкі, які фактычна выконвае функцыі акупацыйнай адміністрацыі і дзейнічае насуперак інтарэсам Беларусі;
- усімі сіламі дапамагаць украінскаму народу ў барацьбе супраць расейскіх агрэсараў;
- узмацняць змагарны полк Кастуся Каліноўскага, каб ён мацнеў і вырастаў да брыгады да беларускай дывізіі, якая вызваліць Беларусь ад расейскіх акупантаў і здраднікаў нацыі, што прывялі ворагаў у нашу Айчыну.
Толькі перамога над фашызаванай імпэрыялістычнай Расеяй у гэтай вайне адкрывае магчымасьці для вызвалення Беларусі і пабудаваньня дэмакратычнай і свабоднай беларускай дзяржавы. Замарожваньне канфлікту ва Украіне, перамовы з рэжымам Пуціна будзе азначаць закабаленьне народаў і далейшы падрыў сістэмы бясьпекі ў сьвеце.
Настае лёсавызначальны, гістарычны для народу і для беларускай свабоды час.
Беларусы, гуртуймася вакол Беларускай ідэі волі і незалежнасьці.
Сьмерць ворагам! Жыве Беларусь!
2 кастрычнік 2022 г. Варшава.
Вальны Сойм Нацыянальна-Вызвольнага руху “Вольная Беларусь”