ТЛУМАЧЭНЬНЕ АБ ДАЛУЧЭНЬНІ ДА РУХУ “ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ”
Суполкі Руху зьяўляюцца тэрытарыяльнымі структурамі. Яны лічацца асновай Руху. Кожная суполка мае адпаведны назоў.
Заявы аб прыёме ў суполку Руху пішуцца непасрэдна на імя Старшыні суполкі (альбо агулам у суполку). У заяве павінна быць Імя і Прозьвішча заяўніка, ягоны паштовы адрас, нумар тэлефону, злектронная пошта, ўзрост заяўніка.
Мусіць быць сьведчаньне заяўніка аб прыняцьці і падтрымцы Статута Руху, аб згодзе і падтрымцы Палітычных Прынцыпаў Руху "Вольная Беларусь".
Рашэньне па заяве прымае Сход Суполкі. Заяўнік залічваецца ў суполку толькі пасьля сацыяльнага кантакту сяброў Суполкі з заяўнікам.
Асабістыя дадзеныя заяўніка, адлюстраваныя ў Заяве і ва Уліковай картачцы сябра захоўваюцца ў суполцы і ва Управе; асабістыя звесткі не разгалошваюцца і нікому не перадаюцца.
Індывідуальнае сяброўства ў Руху набываецца па такой жа схеме. Заява пішацца непасрэдна на імя Кіраўніка Управы (ці агулам ва Управу) альбо перасылаецца праз электронную пошту.
Вэрыфікацыя і залічэньне індывідуальнага заяўніка ў сябры Руху адбываецца альбо ў выніку сацыяльнага кантакту альбо па Скайпу.
Калектыўнае сяброўства групы ці арганізацыі прапісана ў Статуце. Рашэньне прымае Ўправа пры ўзгадненьні з БНС.
КАНТАКТЫ.
Зьнешні кантакт з Управай Руху (Сакратар) ажыцьцяўляецца па электроннай пошце:
volnaabelarus@gmail.com
Зьнешні кантакт з Управай Руху (Кіраўнік) ажыцьцяўляецца па электроннай пошце:
vol.bielarus@gmail.com
Зьнешні кантакт з БНС руху “Вольная Беларусь” праз: Э-ПО:
bielnacsak@gmail.com
Вайсковая камісія БНС руху “Вольная Беларусь” (Андрэй Вітовіч): праз Э-ПО:
bvr.bns@proton.me
СТАРОНКІ:
https://www.youtube.com/channel/UCyxzZOsmyKnEI7t03FsQhLA
http://www.bns-volnayabelarus.org
http://www.narodnaja-partyja.org
http://www.bielarus.net
6 кастрычнік 2022 г. Варшава.
Інфармацыя БНС