АБ ЯДЗЕРНАЙ ПАГРОЗЕ ПУЦІНА (ЗАЯВА)
21-га верасьня Пуцін выступіў з роспачнай заявай, пагражаючы народам і сьвету. У рыторыцы зноў прагучэла пагроза ўжыць ядзерную зброю і намёк на падрыў атамнай электрастанцыі ва Украіне.
Падрыў украінскай АЭС — гэта авантура, якую Пуцін можа ажыцьцявіць, спрабуючы зьняць з сябе адказнасьць. Тут пагроза рэальная. Разбурэньне АЭС можа стаць для Эўропы большай катастрофай, чым выбух шматлікіх атамных бомбаў. Пуцін намякае пра “розу ветров”, якая “может развернуться в их (Захада) сторону”. Так прагаворваецца новы Чарнобыль.
Усё гэта паказвае на тое, што супраць сусьветнага злачынцы мусяць быць прынятыя тэрміновыя і вырашальныя меры з боку цывілізаванага сьвету.
22 верасень 2022 г.
Зянон ПАЗЬНЯК
(ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту
Руху “Вольная Беларусь”)