СКЛАДАНАСЬЦЬ ПРОСТАГА
Ня так даўно я зьмясьціў у друку тэкст пра народную запаведзь. Сказана пра відавочныя рэчы, пра аксіёмы, на якіх стаіць сьвет — пра абавязковасьць любіць свой народ (бяз гэтага ўсьведамленьня не існуе нацыя) і пра недапушчальнасьць выказваць нянавісьць да народа агулам як да экзыстэнцыяльнай і нацыянальнай зьявы.
Тэкст пра запаведзь быў напісаны не выпадкова, бо (асабліва ў апошні час) сярод беларусаў, якія трапляюць пад уплыў шкоднай прапаганды, зьявіліся адкрытыя варожыя выказваньні і ахайваньні беларускага народа. Нават некаторыя вядомыя беларусы ў сваім эго на тую прапаганду спакусіліся. У такіх выпадках якраз трэба нагадваць запаведзі.
Тэкст пра запаведзь я зьмясьціў таксама ў сацыяльных сетках (у Фэйс-буку) і аказалася, што вельмі тэстоўна. Запаведзь стала тэстам для шмат каго, выклікала ў некаторых нястрыманую нянавісьць, хамства і злосьць. Словам, увесь варожы набор напісаны па-руску.
Акрамя варожых галасоў чуваць праявы больш трывожныя. Здаецца, шмат хто проста не разумее напісанага зьместу. Але ворагі Беларусі — разумеюць.
25 ліпеня 2022.
Зянон ПАЗЬНЯК