РАСЕЙСКАЯ МОВА — ГАЛОЎНАЯ ЗБРОЯ РАСЕЙСКАГА ФАШЫЗМУ

Ідэалёгіяй сучаснага расейскага фашызму ёсьць"русский мир" (рускі сьвет). Нецярпімасьць і агрэсія, якія суправаджаюцьгэтую ідэалёгію, існавалі заўсёды, яшчэз часу маскоўскай арды, але сама ідэалёгіяўзьнікла разам з імпэрыяй, існавала падрознымі назвамі — "самодержавие, православие, народность", "чорнаясотня", "строительство коммунизма"і цяпер — "русский мир".

Які ўсе сацыялістычныя і фашысцкія ідэалёгіі, "русский мир" пагрунтаваны на псэўданавуцы ізыходзіць з прэтэнзіі расейцаўўладарыць над сьветам, захоплівацьчужыя тэрыторыі ды загадваць іншым, якяны мусілі б жыць, а пры нязгодзе — душыць, рабаваць і зьнішчаць.

Рускіфашызм зьяўляецца цяпер уладатрымальнайсілай у Расеі, абапіраецца на КГБ-ФСБ ігрунтуецца на ідэалёгіі"русского мира", ва ўяўленьнях якоймаскавіты (расейцы) ёсьць асобным"глыбінным народам" зь лішняйхрамасомай у генетычных характарыстыках, што пабуджае іх панаваць над іншыміі ўсюды сцьвярджаць гэтае сваё пабуджэньне, якое кваліфікуецца як "права".

Мэтадамі галоўнай зброяй экспансіі і правапабуджэньня да захопу зьяўляецца"русский язык", русіфікацыя ідактрына абароны "русского языка"там, дзе ён праяўляецца (незалежна адэтнічнага паходжаньня яго носьбітаў).

Палітыкарусіфікацыі нанесла велізарную шкодубеларускай нацыі: вынішчана былабеларуская культура, панішчана гісторыя, архівы, спалены беларускія кнігі ібібліатэкі, разбураная нацыянальнаяархітэктура, храмы і гарады, забітыямільёны людзей (напрыклад, пры камуністах — забіта 1.800.000 беларусаў).

Пэрыядыкароткага беларускага Адраджэньня зноўзьмяняліся акупацыямі, рэпрэсіямі, русіфікацыяй і вынішчэньнем нацыі.

З1994 года беларусы перажываюць надзвычайцяжкі пэрыяд прамаскоўскага дыктатарскагарэжыму і ўнутранай прамаскоўскайакупацыі краіны. 17 студзеня 2022 годапачалася зьнешняя расейская акупацыяБеларусі. Пуцінская Расея ўвяла сваевойскі ў Беларусь і напала на Украіну.

УБеларусі бесперапынна адбываюццарэпрэсіі беларусаў. Людзей хапаюцькожны дзень. Турмы перапоўненыя. Толькіпалітычных вязьняў ёсьць больш запаўтары тысячы. Адбываецца жахлівызьдзек над беларусамі. За размовупа-беларуску мянты (міліцыянеры) нападаюцьна людзей, кідаюцца на гук беларускаймовы, б'юць, затрымліваюць і садзяць у"каталажку". За малейшыя адзнакібеларускага ў колерах, у адзеньні, унадпісах, у рэчах і т. п. людзей хапаюць, б'юць, цягнуць у пастарунаек, аддаюцьпад суд, суддзі прысуджаюць турэмныятэрміны, штрафы, адпраўляюць на "хімію"і за краты. У грамадзтве чуваць стогн, пануе страх і злавеснае маўчаньне. Беларуская інтэлігенцыя, заўважыўшына вуліцы мянта, пераходзяць на рускі"язык".

Мнечасам удаецца дзівосным чынам спатыкаццазь беларусамі, якія вырываюцца закупацыйнага канцлягеру. Яны рознаераспавядаюць. Але ў адзін голас цьвердзяць, што сярод страху і ў цішыні паўсюднанакапляецца злосьць, нянавісьць даакупацыйнага рэжыму, людзі часам ужоня могуць стрымацца ў эмоцыях, алечакаюць моманту, каб выразаць усіхгэбістаў, мянтоў, потым суддзяў іпракурораў, сталовымі нажамі гатовыярэзаць, каламі па галовах малаціць, бязьлітасна і не даравальна, — такіапаноўвае шал ад рэпрэсій, такая помстаі злосьць супраць акупацыі і нялюдзкайулады.

Зразумела, што гэта праява нэгатыўных эмоцый, якіхлюдзі часам ня могуць стрымаць. Ня думаю, што ўсе стануць рабіць тое, пра штокажуць. Але ведаючы беларусаў, я не ўспрымаю тое няўважна. Узлаваны беларусстрашны не тады, калі ён крычыць, алетады, калі маўчыць.

Пасьляакупацыі Беларусі, пасьля нападу Масквына Украіну, пасьля зьверстваў рашыстаўнад мірным украінскім народам разумныябеларусы (якія дагэтуль мала задумваліся) адразу ўбачылі і зразумелі, што абазначаеў гэтым зьверстве рашысцкай палітыкітак званы "русский язык" — зброяварварства і разбурэньня культуры, прылада акупацыі, хамскайлексікі, агрэсіі і бескультур'я, зьдзеку над нацыяй, людзьмі і народам.

Штомяне нават разьвесяліла, гэта тое, штоцяпер некаторыя беларусы з “канцлягеру” (гаворачыя, між іншым, па-руску) абуралісятак: "Всё, баста, блін! Толька беларускіязык! Нікакой рашы, блін!" і г. д.

Аказваецца, што адабраць у людзей іхнюю мову інакінуць мову акупантаў — гэта тоесамае, што адабраць ад людзей мазгі іпрымусіць думаць па-акупанцку. Русіфікацыяпрыводзіць да таго, што народ траціцьпалітычны розум і губляе здаровы сэнс. Горш таго — русіфікацыя спараджае"мамэлюкаў", "манкуртаў", здраднікаў нацыі, і гэты манкуртызмамаль не вылечны, бо адбываеццаперараджэньне асобы.

Тоеёсьць шкоднай зьявай у нацыянальнымграмадзтве, бо вядома (калі казаць пааналогіі), што найгоршым ворагам чалавекаёсьць яго ракавая клетка, якаяперарадзілася. Такой "анкалогіі"русіфікацыі цяпер поўна ў беларускімсьвеце. Шмат хто з "анкалагічных"сьвядома альбо несьвядома працуе на"рускі мір", капае грабавую ямусвайму народу. Нават будучы за мяжой.

Цяперякраз (канец жніўня) у так званых "дэмсмі"спачувальна абмяркоўваюць гісторыюаднаго такога "анкалагічнага", якісхапіў па пысе ў Варшаве за дэманстрацыюфашысцкага "языка".

Гэтамент (міліцыянер), былы беларус свабоднапрыехаў у Варшаву некалькі гадоў таму, атабарыўся тут, умее гаварыць па-польску, але ў грамадзкіх месцах дэманструерашысцкі "язык" (разумеючы, вядома, што цяпер тое абазначае пасьля нападуі зьверстваў рускіх фашыстаў ва Украінеі пасьля пагрозы палякам).

Урэшце, яму ўсё-ж такі далі па шыіна дыскатэцы (і месца ж выбраў), а заадноі ягонай "девушке", якая таксамавыраблена дэманстравала рашысцкае"наречие". Былы міліцыянер і былыбеларус абурыўся на такую непавагу даяго "права" "разговаривать налюбом языке" і падаў на крыўдзіцеляўу суд, голасна і шырака заяўляючы ў"дэмсмі", блогах ды сацыяльныхсетках, што ён нападнікам не даруе, штодавядзе справу да канца, пакараенацыяналістаў, ксенафобаў ды хуліганаў, што зьняважылі яго за "язык". Ённавучыць палякаў "рашу" паважаць.

Зразумела, што за беларускую мову (калі б ён умеўна ёй хоць два словы) ніхто б яго некрануў, але ж трэба было правакацыйнаў час вайны дэманстраваць "русскийязык" у эмацыйным месцы.

Вынік дасягнуты. Міліцыянер дэманстратыўнараздзьмувае скандал, пагражае палякамсудом за "русский язык" і т.п. Такпаляцца дурні і правакатары. Цяпер"товарищам" Салав'ёву, Скабеевайды Лебедзевай, ды іншым Азаронкамзастаецца толькі ўсё сфармуляваць ізагаласіць пра "польскі нацызм", напад палякаў на "русскийязык", "нетерпимость к Росии", аякому-небудзь дэпутату-паўвар'яту здзяржаўнай Думы заклікаць "нанестіядерный удар па Варшаве" і г. д. Чуліўжо такое.

Шчыракажучы, цярпімасьць палякаў у гэты часда рашысцкай агентуры (якая тут вольнаблытаецца) мяне надзвычайзьдзіўляе. Але ня думаю, каб польскі судпаддаўся на такую правакацыйную мяккіну. На добры гуманны сэнс можна было бпайсьці насустрач мэнтальным пачуцьцямміліцыянера ды ягонай "дзевушкі"і дэпартаваць іх назад у акупавануюБеларусь, дзе царства "русского языка"і дзе не даюць па карку за правакацыйнуюрашысцкую "речь". Наадварот, саджаюцьі катуюць толькі за беларускую мову."Ну как же хорошо здесь для нас, россиян. Страна для жизни, прямь сказать."

Праўда, здаецца ўжо ня шмат засталося чакаць. Прыйдзе час, і ад аматараў "страныдля жизни" нават духу не застанецца. Ціхі беларус ужо трымае зброю ў руцэ. Але перш, чым яна выстраліць, шануйма ілюбем сваю сьвятую Беларускую мову, калі хочам перамагчы і калі хочам быць.

29 жнівень 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК