ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ УКРАІНЫ
Дарагія ўкраінцы!
Віншую нашых сяброў і добрых суседзяў украінцаў зь вялікім нацыянальным сьвятам Незалежнасьці Украіны. Тады, у далёкім 1991 годзе, мы, беларусы, Беларускі Народны Фронт "Адраджэньне" разам з Народным Рухам Украіны, разам з нашым незабыўным сябрам Вячаславам Чарнаволам змагаліся з рашысцкай імпэрыяй -- СССР.
Здабыцьцё незалежнасьці ад саветаў -- гэта былі найшчасьлівейшыя дні ў жыцьці. Мы ўсе жылі гэтым шчасьцем і спадзяваліся на сьветлую будучыню нашых народаў. Але пракляты расейскі цмок тады яшчэ ня здох, і вось цяпер гэтая пачвара зноў вылезла зь пекла, акупавала нашу Беларусь і напала на Украіну. Але гераічныя ўкраінцы сталі мурам і моцна бароняць сваю Украіну.
Маскаль усеўся нам, беларусам, на самае горла. Але ня доўга ён будзе сядзець. Капаюць кроплі, перапаўняецца чаша. Помста будзе жахлівай. Сьмерць акупантам!
Ужо ніхто не адбярэ нам незалежнасьці. А што датычыць Украіны, то хай масковец назаўсёды адрачэцца ад надзеі перамагчы ўкраінцаў. Канчаецца яго паганы час. Жыве Незалежная Украіна! Слава героям! Жыве Беларусь!
24 жніўня 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК