ВАЖНА ЎБАЧЫЦЬ
Мяркую, што людзям, якія разьбіраюцца, карысна было паназіраць канфэрэнцыю 8-9-га жніўня ў Вільні і ўпершыню ўбачыць, што сабой ўяўляе на від групоўка каля Ціханоўскай (для якой Расея "не враг").
Падстава голасна сьведчыла пра сваю падставу, фантомы настолькі відавочныя, што з жалем назіраеш як, здаецца разумныя беларусы, таго ня бачаць і гатовыя далей падтрымліваць чужую прымітыўную гульню (фактычна, "Лукашэнка 2,0" нават з тымі ж "лябедзькамі" на авансцэне).
Прычына сьлепаты тая ж, як і 28 гадоў таму: гэта расейская палітыка і дэнацыяналізаваны соцыум. Зрусіфікаванае грамадзтва губляе арыентыры і траціць розум. У гэтым найбольшая прычына існаваньня прамаскоўскага фантома Ціханоўскай і фальшывай прапаганды яго падтрымкі. Тут, як заўсёды, без вялікай беларускай асьветніцкай працы і без дэрусіфакацыі грамадзтва істотных зьменаў ня будзе.
21 жнівень 2022 г. Зянон Пазьняк