ПАМЯЦІ ЗАХАРЭВІЧ СЬВЯТЛАНЫ ЛЕАНІДАЎНЫ (1941–5.08.2022 Г.)

Дарагія сябры!

5 жніўня 2022 г. памерла Сьвятлана Леанідаўна Захарэвіч, сябра Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньня” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ.

Сьвятлана Леанідаўна ў БНФ “Адраджэньне” з самага пачатку яго ўтварэньня. Самааддана і самаахвярна працавала ў структурах БНФ “Адраджэньня” і КХП-БНФ, актыўна ўдзельнічала ў акцыях, інфармацыйнай і агітацыйнай працы. Любоў да Беларусі, да беларускай мовы і культуры была неад’емнай сутнасьцю яе жыцьця.

Мы, яе сябры, будзем памятаць дарагую Сьвятлану Леанідаўну, сапраўдную патрыётку Радзімы-Беларусі, чыя сьціпласьць, адказнасьць, чыстае сэрца, душэўнасьць заўсёды выклікала павагу.

Кіраўніцтва і сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ

9.08.2022 г.