ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: “ПАНОВЕ, НЕ ЧЫТАЙЦЕ ПАСКУДЗТВА.”
Тэлефон. Пачаліся званкі. Ізноў Юра Дракахруст у жоўтым друку нагадзіў на ўсіх -- на мяне, на Сахашчыка, прыплёў Навумчыка. У маладосьці ён быў прыстойны хлапец. Я нават яго ў Аргкамітэт БНФ прапанаваў. І ён нядрэнна выглядаў, пакуль нацыянальная беларуская ськіраванасьць Народнага Фронту ня стала ўпоперак ягонаму выхаваньню. Ён пакінуў БНФ, пайшоў у журналістыку (хоць сам не журналіст) і з таго часу рэгулярна папісвае супраць адраджэнцаў.
Найбольш дасталося Валеры Сахашчыку. Гэта, маўляў, "траянскі конь" "палітычнай жывёлы Пазьняка" і "лох" у палітыцы, які "дарэмна ганарыцца гэтай сваёй у ёй навічковасцю", якога "чакае сумны лёс аказацца лубянскім агентам і дурнем".
Рэдкасная мярзотнасьць ад Дракахруста. Адчынілася цэлая памыйная яма.
Валеры Сьцяпанавічу, магчыма, прышлося такое ў свой адрас чытаць першы раз у жыцьці. Вось такоё яно ёсьць абслугоўваючае антыбеларускую палітыку пішучае (гадзячае) асяроддзе. Прыстойныя людзі на такое не рэагуюць. Панове, не чытайце паскудзтва.
Тут я павінен засьведчыць, што Валеры Сьцяпанавіч Сахашчык прыстойны беларускі афіцэр гонару, патрыёт Беларусі, які дбае пра яе лёс і абарону. Трэба падтрымліваць такіх людзей, якія хочуць дапамагчы Бацькаўшчыне ў цяжкі для народу час. Не зьвяртайма ўвагі на брэх сабачы. Свабода наперадзе. Жыве Беларусь!
12 жнівень 2022 г. Зянон Пазьняк