НЕВЕРАГОДНАЯ КАМЭДЫЯ

Характэрнаязьява саўковай псіхалогіі -- калі нейкаепалажэньне рэчаіснасьці выносіцца якпазыцыя палітыкі і прапускаецца празпрапаганду ды тэлевізар,і калі тое успрыме савок, тады яму хоцькол на галаве чашы, будзе тупа стаяцьнасьмерць і паўтараць тое, як папугай,нягледзячы ні на што.

Усе гэтыя ганебныягады пад лукашысцкім рэжымаммы бачылі такія паводзіны адноснаЛукашэнкі. "Сукін сын" (як афіцыйнаназываюць яго расейцы) прывёў да акупацыікраіны расейскім войскам, хоча ўцягнуцьбеларусаў у вайну супраць Украіны. Іўсяроўна для добрай чвэрці насельніцтва,нават у гэтых умовах, ён "прэзідзентхарошы". Вось што робіць з інтэлектамчужая прапаганда і русіфікацыя.

Рэпрадукцыя

Потым зьявілісяновыя "саўкі", так званыя "невероятные"(ці "ніякія"), што ня любяць старых"саўкоў" і гукаюць, што ўжо неЛукашэнка, а Ціханоўская ёсьць іх лідарі "прэзыдэнт". Маўляў, большасьцьпрагаласавалі за яе. Ім так здаецца -- іўсё тут. Можна таксама кол на галовахчасаць. Ніякія высновы юрыстаў,амэрыканскіх і беларускіх заканадаўцаў,палітыкаў для іх ня маюць значэньня. Імтак хочацца думаць.

І вось гэтуюсаўковую паставу ўжо спэцыяльна (быццамнічога не разумеючы) пачынаюцьпадтрымліваць розныя прапагандысты,журналісты ды палітычныя прайдзісьветы.Шум і гам стаіць па сёньняшні дзень.

Фальсіфікацыяад Лукашэнкі

і фальсіфікацыя ад Ціханоўскай

У сувязі з гэтымзьвяртаю ўвагуна заканадаўчыя, юрыдычныя іпаліталагічныя палажэньні. У 2020 годзепрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былісфальсіфікаваныя, і прэзыдэнт ня быўвыбраны. Прытым фальсіфікацыя адбыласяз абодвух бакоў (з боку Лукашэнкі і збоку Ціханоўскай). Ні адзін, ні другібок ня мог прадставіць выбарчыхдакумантаў, якія пацьвярджалі б вынікігаласаваньня. Згодна інструкцыіЦэнтральнай Выбарчай Камісіі (ЦВК)выбарчыя бюлетэні галасаваньня былізьнішчаны на працягу 24 гадзінаў пасьлягаласаваньня. Лукашэнка залічыў сабе80 адсоткаў галасоў падтрымкі на асновенепацьверджанага рэальнымі дакумантамі(бюлетэнямі) вызначэньня ЦВК. (Паўтараю,бюлетэні былі зьнішчаны.) А калі так, тоаб'яўлены вынік ня можа прымацца падувагу як сапраўдны. Гэта фальсіфікацыя.

З боку Ціханоўскайне было ніякай спасылкі на адсотаквыбаршчыкаў, якія прагаласавалі за яе.(Гэтая лічба невядомая.) Агулам аднакЦіханоўская і яе прыхільнікі адвольнасцьвярджалі, што яна перамагла навыбарах. Пры гэтым ішла спасылка наўяўленьні, на эмоцыі, на эмацыйныямеркаваньні і на масавыя дэманстрацыівыбаршчыкаў супраць фальсіфікацыівыбараў. Падразумевалася, што гэтыямасы пратэстоўцаў галасавалі заЦіханоўскую, а таму, маўляў, у яе ёсьцьпадстава казаць пра перамогу на выбарах.Такога меркаваньня было дастаткова дляновых "саўкоў" (якім надакучыўЛукашэнка), каб у гэтае лёгкадумнае,інфантыльнае сцьвярджэньне паверыць.

Тут усё так несур'ёзна, так прымітыўна, што, у прынцыпе,няма пра што нават гаварыць.

На пратэстывыходзіла ў Менску ад 200 да 300 тысячаўлюдзей. Па ўсёй Беларусі разам зь Менскам-- ад пяцісот тысячаў да аднаго мільёна.

Нават калідапусьціць, што ўсе пратэстанты галасаваліза Ціханоўскую (што недакладна), то гэта10 адсоткаў ад усяго насельніцтва Беларусіі 15 адсоткаў ад усіх выбаршчыкаў.

Тыя, што невыходзілі на пратэсты, -- за каго яны (палогіцы адносінаў) маглі галасаваць? Нятры ж адсоткі было за Лукашэнку. Акрамятаго шмат беларусаў (якраз тыя, хтосупраць Лукашэнкі) заўважна і выніковагаласавалі яшчэ і за "спойлераў",а іх было чатыры вядомыя ў палітыцыкандыдаты. Увесь набытак Ціханоўскайна выбарах тут быў -- максімум -- 30-35адсоткаў галасоў.

Цікава, што каліагентурная платформа "Голас" (якаяплодзіць фальшыўкі) захацела выявіцьі сабраць усіх тых, што галасавалі заЦіханоўскую, то сабрала ўсяго 700 тысяч.Гэта, ізноў жа, тыя 10 адсоткаў ад усіхвыбаршчыкаў.

ФальсіфікацыяЦіханоўскай, якая пабудаваная на эмоцыях,на домыслах і на невядомасьці, ня можабыць прадметам для высноваў прарэальнасьць выбару, пра легальнасьцьі, тым больш, пра сапраўднасьцьі легітымнасьць выбару.

(Цікава, што,маючы крыху больш за дзьвесьце чалавекў групе зборшчыкаў подпісаўза балатаваньне на выбарах, яна і подпісыцалкам не сабрала (бо не магчыма былосабраць з такой малой групай). Пра гэтанават Ярмошына пазьдзеквалася зьяе (эфэсбоўская звычка), калі насуперакзакону рэгістравала Ціханоўскую(інфармацыя зафіксавана).

Фальшывая ролядля электарату пад назовам "Сьвета-- наш прэзыдэнт" ужо заканчваецца. Установішчы калі Беларусь акупаванаярасейскім войскам і ў час ваеннай агрэсііі вайны Расеі супраць Украіны гэтаяпрарасейская групоўка ня мае беларускайпалітычнай пэрспэктывы.

Прамаскоўская група

Нагадаю якаяпалітычная роля ўскладзена Масквой натак званую "газпрамаўскую " групоўкуапазыцыі супраць Лукашэнкі(Ціханоўская-Латушка-Цапкала). Лукашэнкаі цяпер для іх галоўны вораг.

Крэмль праз"Газпрам" і ФСБ вельмі моцнападрыхтаваўся да выабараў у 2020 годзе ўБеларусі. Праект "Бабарыка" пачаўсяз 2017 года. Задзейнічалі шмат новыхлюдзей, агентуру і каласальныя фінансавыясродкі.

На нейкім этапе(пасьля нерэгістрацыі Бабарыкі) усепрамаскоўскія сілы аб'ядналіся("объединение штабов") і паставіліна "цёмнага коніка", нанікому не вядомую хатнюю гаспадынюЦіханоўскую. Праект часткова спрацаваўсваёй нечаканасьцю, але быў паламанырэжымам Лукашэнкі. Цяпер праект працягваесваё існаваньне за мяжой у стадыіквазібеларускага палітычнага маразму.

Сэнс іхнай"дзейнасьці", як яны кажуць, --"вызваленьне палітзьняволеных іновыя выбары прэзыдэнта". На практыцыгэта азначае, што ўся маскоўская крэатурабудзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнтапа лукашысцкіх законах і пад лукашысцкімЦВК, і пад ўплывам ФСБ. Выбраны прэзыдэнт(па існуючым рэжымным законе) будзевалодаць абсалютнай паўнатой улады.Масква і яе пятая калона ("невероятные")фінансава, арганізацыйна і па-прапагандысцкудаўно падрыхтаваныя, каб правесьці напасаду абсалютнай улады ў Беларусі сваюкрэатуру Бабарыку. Групнікі тоерыхтуюць і на тое спадзяюцца.

Пры гэтым застаюццаўсе нелегальныя і незаконныя дамовы зРасеяй (АДКБ, Мытны зьвяз, СНД, "союзноегосударство" і інш.). Законная Канстытуцыя 1994года адкідаецца. Прапануецца іншая,зманіпуляваная канстытуцыя, дзе зьнятаепалажэньне аб дзяржаўнай беларускаймове і ўводзіцца каляніяльная моварасейскіх акупантаў.

Гэта ёсьць,фактычна, электаральныплан дзяржаўнага перавароту зманіпулятыўным ашуканцтвам беларусаў(падобнае здарылася ў 1994 годзе). Першаснымівыканаўцамі гэтага плана якраз ёсьцьгрупоўка вакол Ціханоўскай-Латушкі,плюс Цапкала.

Вось чаму пагэтай групоўцы і па гэтых асобах павіннабыць усчата судовае сьледзтва ў вольнайБеларусі.

Бабарыка

Віктар Бабарыка-- гэта адкрытая крэатура Пуціна,падрыхтаваная Газпрамам і ФСБ. У вынікуканфлікту аб уладзе (паміж Пуціным іЛукашэнкам) Лукашэнка пасадзіў Бабарыкуў турму за карупцыю і фінансавыямахінацыі. У вольнай Беларусі, пасьлявызваленьня з турмы ўсіх зьняволеныхпа палітычных матывах, Бабарыка (і ягонаясакратарка Калесьнікава) пойдуць падсьледзтва па абвінавачваньні ўантыбеларускай дзейнасьці і ў здрадзенезалежнасьці Айчыны.

Бабарыка, будучыафіцыйнай публічнай асобай (спаборнікамна выбарах прэзыдэнта) адкрыта агітаваўаб уваходзе Беларусі ў склад імпэрыялістычнайРасеі, называў Беларусь здэградаванайі паміраючай дзяржавай, казаў, што ўскладзе Расеі ўсім беларусам будзедобра жыць, усе будуць багатыя. Гэтаяпрапаганда зафіксаваная ў сродкахінфармацыі і зьяўляецца парушэньнемдзеючай Канстытуцыі (Прэвмбула, арт.1,3, 9), парушэньнем законнай Канстытуцыі1994 года (арт. 1, 9), парушэньнем арт. 361(ч.1) Крымінальнага Кодэксу РэспублікіБеларусь.

(Прыкладыпрапаганды Бабарыкі супраць Беларусі:

-- "Став частьюРоссии, большинство из них (беларусау)скажет радостно: "наконец то!"Скажут, поверьте!"

-- "Беларусь как страна находится "в состоянии умирания", и большинство белорусовобрадуется вхождению в состав России"(інтэрв'ю regnum.ru).

Групнікі

Цяпер Бабарыкаі групнікі з "штабоў" так за Расеюне агітуюць. Але не таму, што сталі думацьінакш ды перамяніліся. Пасьля акупацыіБеларусі і пасьля нападу Расеі наУкраіну, казаць як раней -- гэта значыцьзасьведчыць сваё русацяпства і падтрымкурускаму фашызму. Увесь сьвет ўбачыў штотакое подлая Расея вораг чалавецтва.Таму групнікі карэктуюць рыторыку,сталі хавацца за беларушчыну, наватбеларускі нацыянальна-вызвольны рухспрафанаваць хочуць, кабзаблытаць беларусаў, канфэрэнцыіплануюць. Толькі ня зь іхным рылам унацыянальна-вызвольны рух. Як кажуць уАдэсе -- "каво вы хаціце абмануць?"

Саўковая публіка,аднак, ня можа абыйсьціся без хлусьні.Яны не перастануць хлусіць да той пары,пакуль беларускае грамадзтва будзегатовае верыць ва ўсялякую авантуру іва ўсялякую лухту ў каляровай абгорцы.Але скора ўжо будзе скончана гэтаягрупніцкая камэдыя.

24 ліпеня 2022 г. Зянон ПАЗЬНЯК