ПОМНІ, ЖАЎНЕР, ШТО ПАВІНЕН РАБІЦЬ: КОЖНАЮ КУЛЯЙ РАШЫСТА ЗАБІЦЬ

Трагічныя дні. Пад горадам Лісічанск ва Ўкраіне загінулі шэсьць хлопцаў-ваяроў з батальёну "Волат" палка Каліноўскага. Слава героям! Цэлая калона рашыстаў з танкамі напала на іх.

Няма, не прыдумалі яшчэ такога пакараньня, якім мусіць быць пакараная шызоідная істота, якая сядзіць у Менску, глядзіць на Маскву і зьнішчае Беларускі народ.

Родная Беларусь і помста рускім фашыстам -- мусіць быць у сэрцы. Гістарычная вялікая помста за мільёны забітых беларусаў, за панішчаную беларускую культуру, за разбураныя сьвятыні, храмы, і гарады нашай гісторыі, за ўсё акупацыйнае 19-е, 20-е і 21-е стагоддзі, вынішчэньня нашай краіны, за ўсё мусіць быць помста маскоўскім вырадкам чалавецтва. Помста за Беларусь і за Украіну.

Сутнасьць маскоўскага існаваньня і маскоўскай палітыкі ў тым, каб зьнішчыць нашу нацыю, фізічна і духоўна забіць нас, зьнявечыць нашу годнасьць, абылгаць нас і сьцерці з твару зямлі. Гісторыя гэтаму сьведкам.

Таму памятай, жаўнер, галоўны закон вайны: забі ворага, забі маскаля! Інакш ён заб'е цябе. Інакш ён зьнішчыць нас.

Слава Айчыне! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

7 ліпень 2022 год

Зянон Пазьняк.