ПРА РАШЫЗМ І АГЕНТУРУ

За 34 гады ў палітыцы ў мяне накапіўся вопытамаль штодзённага назіраньня, як працуепрапагандысцкая сістэма расейскагапаклёпу і прыніжэньня палітычнаненавісных для Масквы людзей. Даўнотрэба б было апісаць гэтую сістэмумаскоўскай ілжы, каб людзі лепшарыентаваліся ў інфармацыі, але, каліпа шчырасьці, проста няма жаданьнязаймацца і апісваць гэтае "скопішчазла". Праўда, зло не зьнікае і будзеатручваць прастору, пакуль застанеццаРасея, яе прапаганда і службы спэцыяльнагапрызначэньня.

Ш т о д з ё н н а с ь ц ь р у с к а й ц е м р ы

Каліпараўнаць савецкі пэрыяд зпазьнейшым лукашызмам,то, у прынцыпе, нічога не зьмянілася.Вар'іруюцца толькі прыёмы нішчэньнябеларушчыны, у залежнасьці ад абставінаў.Пры камуністах напады прапаганды былібольш палітызаваныя, пагрозьлівыя іпросталінейныя, ужывалася шмат ярлыкоўз мэтай палітычна дыскрэдытаваць асобуў вачах па-савецку думаючых людзей, якіхбыло тады калі ня большасьць, то вельмішмат.

Прылукашызме, як ні дзіўна, паклёп іпрапаганда супраць беларускай палітычнайасобы таксама ў значнай частцы арыентаванына ўспрыняцьце савецкага чалавека (якіацалеў і нават рэпрадукуецца). Алеадбыліся зрухі ў тэматыцы паклёпніцтва.Зьявілася апэляцыя даапазыцыйна настроеных супраць Лукашэнкілюдзей, да прыхільнікаўдэмакратыі, заходняга ладу жыцьця ізаходне-эўрапейскіх такзваных "каштоўнасьцяў", дановых русіфікаваных саўкоў,якія аднавіліся пад назвай "невероятные".

Пераважнымзьместам і мэтай атакі побач з палітыкайстала ідэалогіяі сьветапогляд палітычнай асобы. Ставіццазадача любымі і ўсімі спосабамі (бязьмежаў) скампраметаваць беларускаганацыянальнага палітыка, дзеячабеларускай культуры, навукі, мастацтваі г. д. Важным аспэктам паклёпніцтвастановіцца маральнае прыніжэньне асобыі дэманстрацыя нянавісьці.

Афіцыйныявыступы агентуры (артыкулы, відэа і т.п.) зробленыя цяпер, як і раней, па лекалахі па інструкцыях рускайпрапаганды супраць беларусаў, сфармуляваныхяшчэ за саветамі. (Глядзі напр. відэа настаронцы Юцюба "Вольная Беларусь",аўтар Юры Беленькі, дзе паказана гэтаямэтодыка.)

Большразьвязана і бязь межаў (хоць і сістэмна)выкарыстоўваецца атака нянавісьці насамых нізах прапаганды ў Сеціве ("тролі","камэнтары", "ананімы","неадэкваты" і т. п.).

Тут,аднак, кожны беларус, нават зь мінімальнымжыцьцёвым вопытам, можа ўсё ўбачыць,зразумець і разабрацца.

Апошнімчасам, напрыклад, я праглядзеў схемыводгукаў людзей на свае відэа-выступы,аб зьяўленьні якіх (гэта істотна) няведалі прапагандысты.

Спачатку(прыблізна 150-300 камэнтароў) пішуць цалкамадэкватныя і, як правіла, прыхільныялюдзі, шмат допісаў па-беларуску.

Празнейкі час (паўгадзіны-гадзіна) -- рэзкаяперамена і рэзкі "водападзел":амаль татальна пачынаецца прапаганда,вал нянавісьці па-руску, працуюць"тролі", "боты", "спэцы"і г. д. Нармальныя допісы трапляюццарэдка. Затрымка прапаганды адбываеццазаўсёды тады, калі агентура ня ведае,што і калі зьявіцца ў Сеціве і там, дзеяна ня мае інфармацыі аб падрыхтоўцы іаб часе зьяўленьня матэрыялу. Паміжфіксацыяй "службы кантролю" іпачаткам атакі на асобу мінае пэўнычас. Калі ж агентура заранёў інфармаваная-- тады чарната ідзе адразу і валам.

Тэматыкацяперашняй чорнай прапаганды таксамаадметная. Сістэмна падаецца толькінекалькі тэм (знакаў). Напрыклад. Асноўныі галоўны тэзіс усёй рускай прапагандысупраць мяне ў пэрыяд лукашызмусфармуляваны так: "Своей пропагандойбелорусского языка он(гэта значыць я) напугал белорусов,котарые говорят по-русски. В результатенарод проголасовал за Лукашенко".

Гэтапрыдуманая лухта (бо на справе грамадзтвахоць і пасіўнае, хоцьактыўна не змагаецца за беларускуюмову, але яно ня супраць яе). Прыдуманаяфармулёўка паўтараеццаагентурай увесь час з 1994 года і тлумачыццатым, што русіфікацыя "русским языком"зьяўляецца галоўным ідэалагічна-палітычнымзьместам (пытаньнем №1) рускага дзяржаўнагафашызму пад назвай "русский мир".

Другаяфармулёўка: "Он диктатор такойже, как и Лукашенко".

Яшчэёсьць пару вытворных выказваньняў устылі гэтых фармулёвак, але яны тольківарыяцыі. Астатняе -- зьнявагі, абзываньне,лаянка, дэманстрацыя нянавісьці і т.п., дзе галоўным чынам абыгрываеццапаважны ўзрост чалавека,сцьвярджаецца ў сувязі з гэтым праадсутнасьць здароўя і г. д., аж да экзотыкі,тыпу "агент ЦРУ" ці "пасобніксіянізма". Такая ёсьць прапаганда нанізах.

Згледзішча нармальнага і разумнагачалавека маскоўская прапаганда лаянкіна нізах пустагаловая, маргінальная іадкрыта дурная. Але на справе янаэфектыўная. Найперш трэба ведаць, штодурняў у грамадзтве даволі шмат (прытымяны галасуюць на выбарах, адіх нешта залежыць). Другое: простыхлюдзей, якія шмат незадумваюцца і не аналізуюць -- яшчэболей. Хлусьлівая і прымітыўная прапагандазаўсёды дзейнічае на шырокае сацыяльнаеасяроддзе (інакш бы такой прапагандыне было). Гэта добра разумеюць рускіяфашысты. Пра тое дакладна ведаў таксамаЁзаф Гёбэльс.

Такшто зьдзіўляцца не прыходзіцца. Нельгаперарабіць прыроду чалавека. Алепазытыўная інфармацыя, пагрунтаванаяна праўдзе, заўсёды патрэбная, бо балансграмадзтва мяняецца.

А г е н т у р а

Цяперпра больш істотныя рэчы, якія апісаныямной ня раз на працягу апошніхдваццаці гадоў, але ўвесь час янывымагаюць паўтору. Найперш таму, штоняма беларускіх сродкаў масавайінфармацыі, пагрунтаваных на беларускіхнацыянальных інтарэсах, і адпаведнаадсутнічае адэкватная інфармацыя прабеларускую палітыку, амальзьнішчаны беларускі палітычны класі цалкам не існуе беларуская нацыянальнаяпрапаганда.

Гэтымстанам безразьдзельна карыстаеццарасейская агентура ў СМІ, ахайваючыбеларускі нацыянальны рух і беларускіхпалітыкаў. "У яго ўсюды КГБ",--бясконца хіхікаюць і паўтараюць супрацьмяне мечаныя "журналісты". "Ёнусюды бачаць "гэбэ", "У яго ўсеагенты і гэбісты" і г. д. (Ёрніцтва --гэта адвод увагі ад рэальнасьці.)

Такіявыказваньні "журналістаў" будуцьпрацягвацца ўвесь час, незалежна адрэчаіснасьці, бо яны ёсьць заданьнем(уплывам) па прапагандзе. Скончыцца гэтатолькі тады, калі наступяць перамены іадбудзецца люстрацыя.

Савецкіядзяржаўныя спэцслужбы праводзілі масавыгенацыд і расстрэлы людзей, старалісяцалкам інфільтраваць грамадзтва сваёйагентурай дзеля поўнага кантролю наднародам.

Засаветамі была наладжана татальнаясістэма агентурнага сачэньня за людзьмі,данашэньня і стукацтва, якая стоадсоткаваўключала ў сябе цэлыя сацыяльныякатэгорыі людзей. Напрыклад, епіскапамрускай праваслаўнай царквы (якуюкантралявалі ЦК КПСС і КГБ) не магластаць асоба, якая не падпісала вярбовачнаеабавязацельства супрацоўніцтва з КГБ.Усе епіскапы РПЦ супрацоўнічалі зКамітэтам дзяржбясьпекі, прытым некаторыямелі пагоны, званьні і партыйныя білетыкампартыі.

Гэтаеж правіла засталося цяпер у Расеі. І нятолькі ў РПЦ. Падпалкоўнік КГБ і дэсідэнтКанстанцін Прэабражэнскі (гл. "КГБ врусской эмиграции", -- Нью-Ёрк, 2006 г.)сьведчыць, што "абсалютна ўсе расейскіягенэралы і каля сямідзесяці адсоткаўафіцэраў зьяўляюцца агентамі КГБ"(стар.137). Ці напрыклад, "цэлыя аддзелыРасейскага Інфармацыйнага Агенства"Новости" (створанае пры ўдзелеКГБ) складаліся спрэс з афіцэраў разьведкіі г. д." (стар. 125).

Былівызначаныя, між іншым, спэцыяльныянавучальныя ўстановы (ВНУ), якіястанавіліся асяродкамі падрыхтоўкіагентуры. Некалі старшыня КГБ РэспублікіБеларусь Мацкевіч (быў зьняты з пасадыЛукашэнкам) паведаміў у інтэрв'ю, штотакімі ВНУ ў Менску зьяўляюцца (папарадку значэньня) -- юрфак і журфак БДУ,Інстытут замежных моваў (цяперунівэрсітэт), Інстытут народнай гаспаларкі(цяпер унівэрсітэт).

Вярбоўцыпадлягалі, практычна, усе пластынасельніцтва. У СССР забараняласявербаваць толькі членаў ЦК КПСС (адпаведна– ЦК КПБ) і іхных дзяцей.

Найбольшпрадажнымі (як звычайна) былі журналісты."От вербовки чаще всего отказывалисьдеятели искусства, писатели и, как нистранно, военные. Случаев же такогоотказа у журналистов я не знаю ни одного."(Преображенский, стар.135).

Вядома,ня ўсе журналісты, што працуюць убеларускай інфармацыі, прадалісярашысцкім спэцслужбам.Ёсьць прыстойныя людзі. Але бальшынюагентурнай нечысьці, якія да таго жгатовыя яшчэ і лэб разьбіць, сьведчачыслужбу, мы ведаем. Іхная актывізацыяцяпер супраць БНС "Вольная Беларусь"і супраць маёй асобы нам зразумелая.

Унашай цяперашняй рэчаіснасьці трапляюццанават "невераятныя" суб'екты, якіясамадавольна выхваляюцца,што яны, маўляў,завялі дружбу з кагэбістамі і штогэбісты даюць ім "інфармацыю".Прытым такі кліент нават зблізку неразумее, што трапіў у распрацоўку КГБі распаўсюджвае дэзінфармацыю адспэцслужбаў, працуе на іх.

ПадпалкоўнікПрэабражэнскі піша, што такі падыход увярбоўцы зьяўляецца "излюбленнымприемом ФСБ" і назывецца "приручениемжурналистов" (стар. 142).

Натэму КГБ-ФСБ, іхняй злачыннай дзейнасьцііснуе шматлікая літаратура, напісанаясьведкамі і перабежчыкамі з апорай нафакты і дакуманты. У каго ёсьць лішнічас, каб гэта чытаць, раю паглядзецьтаго ж К. Прэабражэнскага (Дарэчы, у1970-х гадах Прэабражэнскі вучыўся ўМенскай школе КГБ разам з пазьнейшымміністрам абароны Расеі С. Івановым паспэцыяльнасьці вярбоўка агентуры.), А.Літвіненку і Ф. Фельшцінскага ("ФСБвзрывает Россию"), А. Шевченко ("Разрывс Москвой"), С. Левченко ("Противтечения. Мои 10 лет в КГБ"), В. Суворова(напр. Szpieg, -- Poznań, 2017 і інш.)

Магчыма,такога роду літаратуру варта паглядзецьтым, хто ня мае палітычнага вопытуназіраньняў за ўсёй гэтай чарнатой,якая цяпер найбольш вылазіць у лукашысцкіхСМІ і ў так званых "дэмсмі" за мяжой.Розьніца між імі невялікая.

П р а п а г а н д а і д э з і н ф а р м а ц ы я

Кароннаязадача агентурнага асяроддзя цяпертакая: скампраметаваць палітычнагаапанента частым паўторам тупой фармулёўкі,прыклеіць яе ў сьвядомасьці мас (дарэчы,тыповая гёбельсаўшчына).

"Авось у Пазьняка кругом адны агенты КГБ",-- ізноў дакучае ўсім ў кожным інтэрв'ютакі "тыпаж". "У яго ўсе агенты,усе ў КГБ, дык як вы да гэтага ставіцеся?-- пытае ён гасьцей у студыі. -- Можа і яўжо агент?" -- прагаворвае нібыпа Фрэйду гэты журналіст.(Задача такіхпаўтораў -- выклікацьскепсіс да апанэнта, боагентура ня хоча, каб яе называлі.)

Засаветамі і постсаветамі ў 90-х ішоў валжурналісцкай цемры. Закзчыкі думалічарнухай утапіць "врага". Гэта,аднак, было немагчыма, і яны ня ведалі,чаму немагчыма. Паведамляю. За мнойстаяць ня словы, а справы, якія зроблены,якія ажыцьцявіліся і якія відаць.Расейская прапаганда тут хутчэй самапатопіцца ва ўласнай хлусьні, але непераверне таго, што ёсьць.

КалісьціСяргей Навумчык напісаў выдатны артыкул(здаецца, ён называецца "Дык дзе жсправядлівасьць?"), у якім раскрыў іпаказаў цёмную працу цёмнай журналістыкіпа ахайваньні маёй асобы і майго імя.Паклёп і нянавісьць множыла найпершкаста агентурных цемрашалаў прыжурналістыцы. Але яны тады перакрочылімяжу і нэўтралізавалі самых сябе,перастараліся. Пра гэта якраз і напісаўСяргей Навумчык, які заўважыў, што"журналісты" столькі накідалідрэні на Пазьняка, што іхняя пісанінаўжо не ўплывала, ня дзейнічала і ня мелазначэньня, была для Пазьняка ня страшнай.

Увыніку я мог не зьвяртаць на іх увагі ікрочыць наперад, не азіраючыся, боўтварыўся баланс "за" і "супраць".Гэта для мяне добры баланс, дзе цемра,аднак, упартаі безвынікова імкнецца пашырыць сваерубяжы.

Цяперу сувязі з тупіком груповакЛатушкі-Ціханоўскай і ў сувязі зактыўнасьцю БНС "Вольная Беларусь"агентура зноў занепакоілася. Выразначытаецца задача: паказаць новамупакаленьню, што Пазьняк -- "гэта ніхтоі нішто", маўляў, летуценік-адзіночка,яго ніхто не падтрымлівае і г. д. Выцягнулінават аднаго даўно нам вядомага спаленагатыпажа, які ўсё тое агучыў на пісьме ўзагалоўках кшталту "Як Пазьнякапынуўся самотным палітыкам" і г. д.Адпрацоўку заўважылі ДэпутатыНезалежнасьці Лявон Баршчэўскі і СяргейНавумчык, напісалі іабурыліся яе зьяўленьнем. А спадар ЮрыБеленькі на старонцы Юцюба "ВольнаяБеларусь" пракамэнтаваў гэты выверт(у ім, дарэчы, ужытая тыповагэбоўская мэтодыка "60 на 40").

Нядаўназьявіўся новы фундамэнтальны допіс нарускім партале "Зеркало". Па ўзроўніпадачы тут усё вышэй. Імэтодыка -- "90 на 10", у якой асноўныпрапагандысцкі прысуд Пазьняку якдэградаванаму адзіночку вынесены толькіў апошніх абзацах (якія якраз мусілі брацыянальна і псіхалагічна спрацавацьна сьвядомасьць спажыўца інфармацыі).

Тутзазначу, аднак, што ўсегэтыя мэтодыкі і патугі прапагандыстаўпры журналістыцы ёсьць марны занятак.Усё гэта ня выйдзе за межы іхнягапрапагандысцкага гета, якое паступовазьмяншаецца, а Беларуская НацыянальнаяІдэя, Беларуская Салідарнасьць на асновегэтай ідэі -- пашыраецца і разам зперамогай Украіны над расейска-фашысцкіммордарам высока ўздымецца ў Беларусі.

С у п э р п а р т ы я р а ш ы з м у – К Г Б(Ф С Б)

Алетут ёсьць яшчэ адна важная праўда, праякую я казаў шмат разоў і мушу ўвесь часпаўтараць, бо ворагі беларушчыны якразусімі мэтадамі імкнуцца тое схаваць.Гэта праўда, якая тлумачыць палітыкуфашысцкай Расеі, прычыны акупацыіБеларусі і антыбеларускі характарулады, агрэсію супраць Украіны і подлыяпаводзіны асобных людзей.

У2000-м годзе (з прыходам Пуціна)абсалютную ўладу ў Расеі захапіўКГБ (ФСБ) -- арганізацыя тэрору, генацыдуі вайны. Пры камуністах КГБ быў сродкамкамуністычнай палітыкі і кантраляваўсяпраз КПСС. У 2000-м годзе КГБ заняў нішуКПСС і стаў галоўнай палітычнай сілайРасеі, у руках якой апынулася ўсязаканадаўчая, выканаўчая, эканамічнаяі фінансавая ўлада.

КГБ(ФСБ) у Расеі -- гэта цяперсупэрпартыя, якая як структура фінансуеццазь дзяржаўнага бюджэту, валодаеарганізацыямі ў кожным горадзе, вобласьці,раёне і ў кожнай установе, маеагульнадзяржаўную сетку штатных агентаўі таемнай агентуры, свае ўзброеныяфармаваньні, стварае свае надбудовачныяпартыі і грамадзкія арганізацыі,кантралюе ўсё грамадзтва, мае сваюідэалёгію "рускі мір" і праз сродкімасавай інфармацыі (якімі валодаебезразьдзельна) уплывае на ўвесь соцыюмРасеі.

Палітычнаясутнасьць гэтай партыі ўлады -- ёсьцьрасейскі фашызм, скарочана "рашызм".Мэтад утрыманьня ўлады -- рэпрэсіі ігвалт. Мэтад зьнешняй палітыкі -- дыверсііі вайна. Мэта зьнешняй палітыкі і вайны-- падпарадкаваньне тэрыторыяў і дамінацыяў сьвеце. Сэнс дамінацыі -- паразітнаеіснаваньне на іншых народах.

Сутнасьцьрускага фашызму, які, як атрутны грыб,вырас ужо за некалькі гадоў улады КГБу Расеі, на жальдрэнна зразумелая (а то і зусім незразумелая) у сьвеце.

Угэтым ёсьць падвойная небясьпекарашызму. Няведаньне альбо неразуменьненебясьпекі прыводзіць да сьмерці.

Усістэме рашызма агентура ёсьць, фактычна,схаваная палітычная і дзяржаўная сілапартыі КГБ (ФСБ). Гэтая сіла, таталітарнаяпа прыродзе, актыўна ўдзельнічае ўпалітыцы. Зь ёй немагчыма канкуравацьз прычыны яе таемнай дзяржаўнай прыроды.Усялякая дэмакратыя ў такой сістэмевыключаецца. Зьнешне з гэбісцкай сістэмайРасеі можна суіснаваць толькі з пазыцыісілы. Калі раўнавага сілы парушаецца,адбываецца агрэсія і вайна.

А н т ы б е л а р у с к і ф а ш ы з м

Аналагічны рэжым з падобнай формай агентурыўсталяваны ў Беларусі зь невялікімісістэмнымі асаблівасьцямі. Фармальнаеадрозьненьне ад рашызма -- адсутнасьцьдзяржаўнай ідэалогіі. Ідэалогія замененатут палітыкай русіфікацыі як шлях да"рускага міра".

КГБу Беларусі таксама не зьяўляецца, як уРасеі, абсалютнай і адзінайсуперпартыяй ўлады. Тут створаныантыбеларускі фашыстоўскі сілавыкангламерат, арыентаваны нааўтарытарную ўладу. Канцэнтрацыяабсалютнай улады сфакусавана на аднойасобе.

Агентуракангламерату рэжымных сілаў (і найпершКГБ) адыгрывае такуюж ролю палітычнага дзейніка, як і ўфашысцкай Расеі.

Тутшмат падобнага, але дыямэтральнаперавернуты сэнс і зьместужываньня ўлады ў дачыненьні да грамадзтва. Фашызм уРасеі ёсьць вялікадзяржаўны руска-імпэрскі,арыентаваны на сваё рашысцкае грамадзтва. Фашызм у Беларусі -- антыбеларускі,антынацыянальны, русіфікатарскі іпрарасейскі, арыентаваны супрацьсвайго нацыянальнага грамадзтва ізавостраны на аднаасабовуюўладу сатрапа.

Лукашысцкіфашызм у Беларусі (лукашызм)выконвае акупацыйную палітыку"рускага міра", якую расейцыназываюць "дэнацыфікацыя". Гэтазначыць -- ліквідацыя нацыі (фізічнаяальбо шляхам русіфікацыі).

Палітычныя абставіны, што створанытаталітарным рэжымам у Беларусі,вымагаюць першым чынам вызначыцьпалітычны дзейнік фашысцкага рэжыму.Грамадзкая ці палітычная зьява, ціарганізацыя могуць называцца тут якхочаш "дэмакратычна". Але на чалеяе раптам (аказваецца) стаіць, скажам,агент "Раймон". І гэтым будзе ўсёсказана.

Фашысцкая агентура ёсьць вораг і шкоднывірус супраць усягобеларускага грамадзтва.

Гэты вірус дапамагае ў рэпрэсіях і ў зьнішчэньні арганізацыяў.

Ці, напрыклад, беларусы маглі колькі заўгоднагаварыць пра неабходнасьць нацыянальнагаАдраджэньня і дэмакратыі ў Беларусі саспадаром немцам. Толькі ўсе размовыбудуць бессэнсоўныя, бо канцлерам успадара немца быў агент КГБ спадарШродар (не кажу ўжо пра Віка).

Ці, напрыклад, можна было і сто, і тысячуразоў казаць журналісту (і казалася),што ў палітычнай прыродзе не існуе"беларускага рэжыму", але ёсьцьантыбеларускі рэжым Лукашэнкі. Гэтаж так. Глядзецеў корань, у палітычнызьмест. Аднакжурналіст усяроўна, падавіцца, але будзеўпарта казаць іпісаць "белорусский режим" (бозразумела, што такі тэрмін – гэта кляймона нацыю і хтосьці такогатэрміну патрабуе). Ізвыклы беларус пры гэтымнаіўна ня будзеразумець, чаму той журналіст так гавора.

Агентура КГБ у сёньняшняй Расеі і ўБеларусі -- гэта палітычная сіларэжыму, выведзеная з-пад юрыдычнайадказнасьці. Праз агентуру фашысцкіярэжымы робяць сваю палітыку ў дзяржаве,ажыцьцяўляюць дэзінфармацыю і прапаганду,і нават забойствы.

Прыацэнцы палітычнага становішча ў Расеіі ў Беларусі Захад і ўнівэрсальныабывацель зыходзяцьз уяўленьняў ХХ-га стагоддзя, адчуваючы,праўда, што нешта зьмянілася.Але яны не разумеюць, што зьмянілася,бо агентура невідочная. Агентура стала,як машкара, як навадненьне ў палітыцы,незразумелае абывацелю і звычайнамужыхару.

Р а с п л а т а а б а в я з к о в а я

Вызначыць агентуру не складана, дастаткова некаторых ведаў і палітычнага вопыту. Калі б я стаў называць, што вядома пра агентуру і што круціцца ў палітычнымполі фашысцкага рэжыму і ў апазыцыйныхімітатараў, дык у некаторых самаўпэўненыхдзеячоў здарыўся б, пэўна, закрут угалаве, асабліва па люстрацыі першыхасобаў розных краінаў, тыпу: Шродэр,Паксас, Прунскене, Валэнса, Кебіч,Шушкевіч, Шэварднадзэ,Аліеў, Кісінджэр і іншыя вядомыя"дзеячы-дэмакраты".

Пра"журналістаў", шкоду і шкоднікаўня буду нават казаць. Іх легіён. Цяпернекаторыя нават вядомыя нібыта беларускіяінфармацыйныя рэсурсы,сталі працаваць на "русский мир"і замест таго, каб дапамагаць акупаванайрэпрэсаванай Беларусі беларускімсловам, яны ўвялі ўвяшчаньне рашысцкую мову,хоць рашыстам напляваць навяшчаньне па-руску ад беларускіх"предателей" і "далбадубаў".Яно ім непатрэбнае. "Пиндосов из-забугра" ў Расеі ніхтоня слухае. Але русіфакацыя паўзе.

Аднымзь першых законаў у вольнай Беларусіабавязкова павінен стаць закон аблюстрацыях, прытым не лагодны, як уПольшчы, а з жорсткімі абмежаваньнямі.Нікому нічога не даруецца. Вельмі шматвыцерпеў наш народ, яго годнасьць ікультура ад ворагаў і здраднікаў нацыі.

Самыммяккім абмежаваньнем для іхмусіць стаць забарона на прафэсію.Ніхто з агентаў антыбеларускагафашысцкага рэжыму ня будзе мець правапрацаваць у журналістыцы, у сродкахмасавай інфармацыі, выкладчыкам у школеі ўнівэрсітэце, супрацоўнікам надзяржаўнай службе, у войску і паліцыі.Ім ня будзе даверу. Мусіцьбыць справядлівасьць і пакараньне запакуты невінаватых людзей, за шкоду,нанесеную нашай спакутаванай краіне інашай нацыі ў цяжкі час. Свабоднаеграмадзтва мусіць абараняць сябе,запабягаць стратам і шкодзеяго палітычнаму і маральнаму здароўю.

N o t a

І тут мушу, аднак, зрабіць пасьляслоўе,ведаючы страх чынавенства і подласьцьрускіх прапагандыстаў, якія залемантуюць,палохаючы беларусаў. Пераход уладытэзісна апісаны намі ў праграме «ВольнаяБеларусь» (2017 г.). Падрэжымная бюракратыяў большасьці будзе задзейнічана ўсістэме пераходнай і потым новай улады.Падрыхтаваць адміністрацыю ў эміграцыірэальна не атрымаецца. Гэта разумнаятэарытычная візія. Рэчаіснасьць іншая.

Адміністратарам,якія не зрабілі злачынства, будзепрапанавана падпісаць дэклярацыю абсупрацоўніцтве з часовай народнай(рэвалюцыйнай) уладай. У чыноўных людзейбудзе выбар, адказнасьць замацавана ўчасовым заканадаўстве.

Часткаадміністрацыйных кадраў (што падпішуцьдэклярацыю) будзе прыведзена да прысягіБеларусі. Дзеля гэтага часовы ўрадпрымае распараджэньне аб прысязе, апазьней (пасьля легітэмізацыі ўладыпраз выбары) – закон.

Узровеньведаў, кваліфікацыі,актыўнасьці івыніковасьці служачагабудуцьзьвязаны з класнасьцю чыноўніка(адміністратара); класнасьць -- з заробкам,стажам і пэнсійным забесьпячэньнем.

Забаронана прафэсіі для люстраваныхасобаў (што не зрабілікрымінальнага злачынства)будзе рэгламентавана рознымі чыньнікамі,(скажам ад 2да 12 гадоў)альбо зьнята ў выніку самапрызнаньняасобы, ці ў выніку станоўчай дзейнасьцідзеля краіны і г. д. Законне павінен цалкам зачыняць чалавекупэрспэктыву пераасэнсаваньня яго ўдзелуў соцыюме і ў жыцьці краіны. У заканадаўствемусіць быць дэталёва прапісаныя зьменныяпалажэньні. Вольныя людзі ў вольнайБеларусі ўсё гэта зробяць.

6 чэрвень 2022 г. Зянон Пазьняк