НЕЛЬГА ДАЗВАЛЯЦЬ ГРУПНІКАМ СЯДАЦЬ БЕЛАРУСАМ НА ГАЛАВУ

З прамаскоўскай агентурай трэба змагацца ўсімі наяўнымі сродкамі, дэзавуяваць іхную дзейнасьць. Кожная Беларуская арганізацыя мусіць быць актыўнай і таксама пісаць ў міжнародныя арганізацыі. Інакш кухаркі сядуць людзям на галаву. Гэты ліст (вытрымку зь якога тут зьмяшчаю ніжэй) накіраваны ў ААН і ўсюды, куды трэба.

Стварайце ўсюды суполкі "Вольнай Беларусі"!

The Belarusian National Secretariat Free Belarus (BNS -- the opposition to the Lukashenka regime) expresses support for the proposal made by the UN to lift the sanctions from the corporation Belaruskali in exchange for the transit of the Ukrainian grain via Belarus to the ports of the Baltic countries. This is an adequate and correct tactical decision during the war against Russian aggression.

Dr. Zianon Pazniak,

Coordinator of the BNS Free Belarus

Chairman of the parliamentary Opposition (1990-1995)

Беларускі Нацыянальны Сакратарыят (БНС) "Вольная Беларусь" (Апазыцыя супраць рэжыму Лукашэнкі) падтрымлівае прапанову ААН зьняць санкцыі зь "Беларуськалія" узамен за пропуск эшалонаў з украінскім збожжам праз Беларусь у балтыйскія парты. Гэта разумнае рашэньне і тактычна правільнае ў вайне супраць расейскай агрэсіі.

Зянон Пазьняк. Каардынатар БНС,

Старшыня парляманцкай Апазыцыі (1990-1995)