ЗЯНОН ПАЗЬНЯК. АБ ВЫЗНАЧЭНЬНІ СТАТУСА АКУПАВАНАЙ КРАІНЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Геапалітычная катастрофа, якая адбылася пасьля расейскага захопу Беларусі і ўвядзеньня расейскага акупацыйнага войска на беларускую тэрыторыю (17-01-2022), выклікала рашысцкі напад Расейскай Федэрацыі на Ўкраіну, паставіла пад пагрозу Польшчу, Летуву, Латвію і ў цэлым Эўропу, але на Захадзе тое якбы яшчэ да канца не разумеюць, хоць вайна ўжо пачалася і Беларусь (яе тэрыторыю) Расея ўключыла ў стратэгічную зону сваёй агрэсіі.

Сумна на такое глядзець, але трэба ўсімі сіламі папраўляць становішча. Першым чынам неабходна дамагацца міжнароднага рашэньня аб вызначэньні статуса акупаванай краіны для Беларусі. Рашэньне можа прыняць Міжнародны Суд ААН, што знаходзіцца ў Гаазе. Па Статуту МС з такім зваротам могуць выступаць дзяржаўныя ўстановы акупаванай краіны. Але непрызнаны марыянэткавы антынародны рэжым Лукашэнкі ёсьць пасобнікам акупантаў.

Ролю ініцыятара ў цяперашніх абставінах магла б узяць на сябе Рада БНР і тут, мяркую, яшчэ ня страчаныя магчымасьці. Статут МС таксама прадугледжвае выключэньні з правіла. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь" скарыстаўся гэтым палажэньнем, зьвярнуўся ў Міжнародны Суд і яшчэ ў 15 міжнародных установаў з прапановай аб прызнаньні статусу акупаванай краіны для Беларусі. Лісты адпраўлены 4-га красавіка.

Мяркую што справа мусіць быць прадоўжаная ўсімі Беларускімі арганізацыямі, якія маюць дачыненьні да палітыкі. Задача мае агульнаграмадзкае агульнанацыянальнае значэньне. Звароты мусяць працягвацца. Сутнасьць пытаньня, выкладзенага ў лісьце, мы тут зьмяшчаем.

4 красавік 2022

ПРА ПРЫЗНАНЬНЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ДЗЯРЖАВАЙ, АКУПАВАНАЙ РАСЕЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫЯЙ

На працягу 28 год Расейская Федэрацыя ажыццяўляла палітыку накіраваную на аслабленне суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і пашырэнне сваёй стратэгічнай прысутнасці на тэрыторыі Беларусі. З аднаго боку гэтая палітыка ажыццяўлялася праз падтрымку рэжыма Лукашэнкі, які зьяўляецца нелегітымным з 1996 году, пасьля лістападаўскага дзяржаўнага перавароту у выніку якога быў ліквідаваны парлямант, праведзены антызаконны рэфэрэндум і ўведзена новая канстытуцыя дыктатуры з неабмежаванай уладай Лукашэнкі ў якасьці прэзыдэнта. Дзяржаўны пераварот быў падтрыманы кіраўніцтвам Расеі і асабістым ўдзелам у ім прэм'ер-міністра Расейскай Фэдэрацыі Віктара Чарнамырдзіна і старшынь абеіх палат расейскага парляманту (Думы) – Генадзія Селязьнёва і Ягора Строева.

З гэтага часу Расея ўзмацняла залежнасць Беларусі праз рэалізацыю палітычных і стратэгічных інтэграцыйных праектаў. Адным з ключовых зьяўляецца дамова аб Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі, якая была падпісана ў 1999 годзе насуперак законнай Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь, не была прызнаная грамадзкасьцю і зьяўляецца антызаконным палітычным утварэньнем. Рэжым Лукашэнкі дзеля захаваньня сваёй улады стаў праводзіць антынацыянальную антыдэмакратычную марыянэткавую палітыку ў інтарэсах Расеі.

Дамова аб Саюзнай дзяржаве забясьпечвала А. Лукашэнку падтрымку Расеі ў захаваньні яго ўлады і ўнутраную палітычную стабільнасць, адначасова давала магчымасьць Расейскай Федэрацыі прасоўваць свае стратэгічныя інтарэсы .

Гэтая дамова стварыла перадумовы да паглыбленай вайсковай супрацы і інтэграцыі сістэмаў бяспекі двух краінаў, пад фактычным кантролем Расейскай Федэрацыі, што актыўна выкарыстоўваецца расейскім кіраўніцтвам у перыяд агрэсіі супраць Украіны.

Эканамічная, палітычная і стратэгічная залежнасць марыянэткавага рэжыму Лукашэнкі ад Расеі прывяла да глыбокага сістэмнага крызісу ў Беларусі пасля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, якія былі груба сфальсіфікаваныя, непрызнаныя беларускім народам і міжнароднай супольнасьцю. Толькі дзякуючы вонкавай уяўнай легітымнасці, якую забясьпечыла рэжыму ў Беларусі кіраўніцтва Расеі, Лукашэнка змог ўтрымаць уладу і жорстка задушыць нацыянальныя пратэсты ў краіне. Разам з гэтым, Лукашэнка цалкам страціў палітычны суверэнітэт, што (як вынікае з сітуацыі) было акрэслена падчас сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі 14 верасьня 2020 году.

Дзякуючы палітычнаму падпарадкаванню марыянэткавага рэжыма Лукашэнкі, Расея пачала больш актыўна пашыраць сваю вайсковую прысутнасць у Беларусі, выкарыстоўваючы дзеля гэтага фармальныя механізмы ў кшталце двухбаковых дамоўленасцяў, якія былі падпісаны на працягу 2020 - 2021 гадоў:

Дамова паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расейскай Федэрацыі аб рэалізацыі праграмы вайскова-тэхнічнай супрацы паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй да 2025 году. Сам тэкст праграмы не быў надрукаваны, але на яе моцы ў Беларусі зьявіўся ваенна-навучальны цэнтр, дзейнасць якога была забяспечана расейскімі сістэмамі ПВА і ВКС, што сьведчыць аб вайскова-базавым прызначэньні аб'екта;

4 лістапада 2021 былі падпісаны 28 дарожным мапаў паглыбленай «саюзнай інтэграцыі», а таксама вайсковая дактрына «саюзнай дзяжравы».

Марыянэткавая залежнасць рэжыму ад расейскага кіраўніцтва таксама выяўлялася і ў тым, што дзеянні Лукашэнкі ў знешняй палітыцы сталі правакацыйнымі і агрэсіўнымі. Гэта прывяло да:

Прымусовай пасадкі пасажырскага самалету Boeing 737-8AS ірландскай авіякампаніяй Ryanair, які выконваў рэгулярны рэйс па маршруту Афіны –Вільня 23 траўня 2021 году. У выніку ўсе авіязносіны паміж заходнімі краінамі і Беларусьсю былі спынены.

Міграцыйнага крызісу летам-зімой 2022 году на мяжы з краінамі Эўрапейскага Зьвязу, які быў акрэслены як гібрыдная агрэсія супраць Летувы, Латвіі і Польшчы.

Комплекс прававых і неправавых дзеянняў Расейскай Федэрацыі пры выкарыстаньні нелегітымнай, марыянеткавай улады Лукашэнкі прывёў да гібрыднай акупацыі Рэспублікі Беларусь. Гэта азначае, што фармальна ўлада ўнутры краіны рэалізуецца ўласнымі палітычным інстытутамі, якія ў сваю чаргу не маюць магчымасці кантраляваць тэрыторыю дзяржавы і яе межы.

Становішча гібрыднай унутранай акупацыі стварыла ўмовы для зьнешняй вайсковай акупацыі Беларусі, якая рэальна пачалася 17-га студзеня 2022 года пад выглядам падрыхтоўкі да незапланаваных вайсковых вучэнняў “Саюзная рашучасць 2022”. На тэрыторыю Беларусі былоі ўвядзенна 30-40 тыс. войска расейскай групоўкі з танкамі бронетэхнікай, артылерыяй і авіяцыяй, а пасля гэтага пачалося наўпроставае выкарыстаньне рускімі акупантамі тэрыторыі Беларусі як плацдарма для агрэсіі супраць Украіны 24 лютага 2022.

Кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі па сённяшні дзень не ў стане кантраляваць працэс дзеяньняў і перасоўваньня расейскіх акупацыйных войскаў і спецадзінак па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Зыходзячы з таго, што:

рэжым А. Лукашэнкі не зьяўляецца легітымным, знаходзіцца ў становішчы марыянэткі, не прадстаўляе суверэнных інтарэсаў беларускага народу і не бароніць іх;

рэалізуе ўнутраную і знешнюю палітыку, зыходзячы з дыктату інтарэсаў іншай дзяржавы – Расейскай Федэрацыі;

ігнаруе і парушае міжнародныя дамоўленасці і ўласныя прававыя нормы;

прызнаць, што Рэспубліка Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй збройных сіл Расейскай Федэрацыі, страціла сваю незалежнасць у палітыцы і яе тэрыторыя знаходзіцца пад вайскова-стратэгічным кантролем узброеных сіл Расеі, гэта значыць – зьяўляецца акупаванай краінай.

Разам з гэтым, лічыць, што незаконна аб'яўленая «саюзная дзяржава» Беларусі і Расеі зьяўляецца механізмам падпарадкавання і дэканструкцыі беларускай дзяржавы, формай знешнепалітычнай экспансіі Расеі ў дачыненьні да Рэспублікі Беларусь. Нелегітымная і незаконная форма «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі ня можа быць прызнанай ў форме міжнароднага права.

(Ад БНС "Вольная Беларусь" ліст падпісаны Юры Беленькім, Паўлам Усавым, Зянонам Пазьняком)

April. 04. 2022.

ON RECOGNIZING THE REPUBLIC OF BELARUS AS A COUNTRY

OCCUPIED BY THE RUSSIAN FEDERATION

For already 28 years the Russian Federation had been conducting a policy directed toward weakening of the sovereignty of the Republic of Belarus and towards broadening of the Russia’s strategic presence on the Belarusan territory. This policy was realized through its support of the Lukashenka’s regime, which became illegitimate in November 1996 after a coup which resulted in liquidation of the parliament and holding an illegal referendum and passing a new Constitution, that gave Lukashenka as president an unlimited dictatorial power. This state coup was supported by the Russian leadership with the prime minister of the Russian Federation Mr. Viktor Tchernomyrdin as well as with Mr. Gennady Seleznev and Mr. Yegor Stroyev, heads of both chambers of the Russian parliament (Duma) personally involved in the coup.

Since that time Russia was increasing the dependence of Belarus through implementation of political and strategic projects directed at “integration”. One of the key projects is the agreement on the Union State of Belarus and Russia, which was signed in 1999 in violation of the legitimate Constitution and the laws of the Republic of Belarus and was not acknowledged by the people and is a nonlegitimate structure. In order to preserve its power, the Lukashenka regime conducted an anti-national, anti-democratic policy of a marionette, acting in the interest of Russia.

The Agreement about the Union State of Belarus and Russia provided for Lukashenka the support of Russia in preserving his rule and inner political stability, and at the same time gave the Russian Federation an opportunity to advance its strategic interests on the Belarusan territory.

This Agreement created a pretext for deepened military cooperation and for integration of the security systems of both countries, under the actual control of the Russian Federation, and it is being actively used by the Russian leadership during the aggression against Ukraine.

The economic, political and strategical dependence of the Lukashenka’s puppet regime on Russia has led to a profound systemic crisis in Belarus after the 2020 presidential election, the results of which were flagrantly falsified and were not recognized by the Belarusan people and the international community.

Only due to the false sham imitation of legitimacy, provided by the Russian ruling circles, was Lukashenka able to stay in power and brutally crush the active protests in the country. At the same time Lukashenka has completely lost the political sovereignty of his regime, which, as results from the situation, was agreed upon during a meeting between Putin and Lukashenka on September 14, 2020.

Because of the political subjugation of the Lukashenka’s puppet regime, Russia has more actively started to broaden its military presence in Belarus, using for that various formal mechanisms, embedded in bilateral agreements signed in 2020 and 2021, which include:

-- The agreement between the government of the Republic of Belarus and the government of the Russian Federation on realization of the program of military and technical cooperation between the Republic of Belarus and the Russian Federation for the period to 2025. The text of the program was never published, but on its basis there was created in Belarus a military learning center with the antiaircraft systems and communication systems deployed at it, which proves the usage of the object as a military base.

-- On November 4, 2021, there were signed 28 road maps agreements aimed at profound “allied integration”, and also a military doctrine of the “Union State.”

The satellite dependence of the Lukashenka regime on the Russian leadership also manifests in the provocative and aggressive actions of Lukashenka in the foreign policy of the regime. That caused, among other things:

-- The forced landing of an international flight and Boeing 737-8AS aircraft of the Irish airline company Ryanair, flying from Athens to Vilnius, on May 23, 2021. As a result, all the airline communications between Belarus and the Western countries were stopped.

-- The migration crisis of the summer of 2021 through the winter of 2022 on the Belarus border with the European Union countries, which was recognized as a hybrid aggression against Lithuania, Poland and Latvia.

The use by the Russian Federation of both legitimate and nonlegitimate actions for support of the Lukashenka’s illegitimate rule has led to the hybrid occupation of the Republic of Belarus by Russia. That means that though formally the power in Belarus is realized by the national political institutions of the Republic of Belarus, in reality they are not able to control its own state territory and its borders.

This situation of the hybrid occupation by Russia created conditions for the external military occupation of Belarus, which has really started on January 17, 2022 under the cover of preparing for an unplanned military exercise “Allied Resolve 2022.”

About 40,000 of Russian troops was brought to Belarusan territory, along with tanks, armored vehicles, artillery and aircraft, and then the territory of Belarus was used by the Russian occupiers as a bridgehead for the aggression against Ukraine on February 24, 2022.

The leadership of the Lukashenka regime currently is not able to control the process related to the actions and movements of the Russian occupational forces and special units on the territory of Belarus.

Taking into consideration, that:

-- the Lukashenka regime, being not an independent actor, is not a legitimate representative of the sovereign interests of the Belarusan people and does not defend these interests;

-- the Lukashenka regime conducts its internal and external policy following the dictate of interests of another state, namely the Russian Federation;

-- the Lukashenka regime ignores and violates the international agreements and its own laws and legal norms,

It must be recognized that the Republic of Belarus is currently under the occupation of the military forces of the Russian Federation, the Republic of Belarus lost its sovereignty in politics, and its sovereign territory is under military strategic control of the armed forces of Russia. That means that Belarus is an occupied country.

At the same time, it must be acknowledged, that illegitimately declared “Union State” of Belarus and Russia is the mechanism of the forced subjugation of the Belarusan state and the mechanism of its dismantling, and thus the “Union State” is a form of the external political expansion of Russia towards the Republic of Belarus.

The illegitimate and illegal creation called the “Union State” of Belarus and Russia cannot be recognized by the international law and will be dissolved.