СУД НАД РАСЕЙСКІМІ ЗЛАЧЫНЦАМІ СУПРАЦЬ ЧАЛАВЕЦТВА
(Адкрыты ліст)
Зьвяртаюся да палітыкаў, да дзяржаўных і палітычных структураў Эўразьвязу і Украіны з уражлівай просьбай падаць іск у Міжнародны Суд ААН у Гаазе аб узбуджэньні крымінальнай справы і правядзеньні сьледзтва аб генацыдзе народа ва Украіне, зьдзейсьненага расейскім войскам і канкрэтна аб масавых забойствах мірных жыхароў у горадзе Буча Кіеўскай вобласьці.
Я зьвяртаюся ад Партыі, якую ўзначальваю, і асабіста ад сябе, бо адчуваю маральнае права чалавека, які ўсё жыцьцё змагаўся з расейскім вялікадзяржаўным камуна-фашызмам, і гэтая нашая барацьба прывяла да незалезнасьці краіны і ліквідацыі камунізму ў Беларусі.
І я, і мой сябра, кіраўнік Украінскага Народнага Руху і герой Украіны Вячаслаў Чарнавіл, якога зьнішчылі расейцы, ведалі, што такое рускі вялікаджяржаўны рашызм і яго палітыка нянавісьці да ўсяго чалавецтва. Расейцы забілі мільёны людзей.
Выступаю ад сябе і ад імя памяці Вячаслава Чарнавіла. Спадары і спадарыні, згодна Статуту Міжнароднага Суда ААН, толькі дзяржаўныя і палітычныя ворганы дзяржавы могуць ставіць пытаньне перад Міжнародным Судом пра ўзбуджэньне крымінальнай справы аб злачынстве супроць чалавецтва. Прашу вас, зьвярніцеся!
Кроў забітых, закатаваных людзей ва Украіне і ў Беларусі стукае ў нашы сэрцы.Трэба спыніць расейскага мордара. Хай ведаюць забойцы, што расплата будзе і пакараньне не ўнікнёнае.
5 красавік 2022 год
Зянон Пазьняк,
доктар навук, Дэпутат Незалежнасьці, кіраўнік парляманцкай дэмакратычнай Апазыцыі Народнага Фронта ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня, Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ, Каардынатар Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту