АДКРЫЦЬЦЁ ПОМНІКАЎ КАСТУСЮ КАЛІНОЎСКАМУ І АНДРЭЮ-ТАДЭВУШУ-БАНАВАНТУРУ КАСЬЦЮШКУ Ў НЬЮ ЁРКУ
26 сакавіка гэтага года ў Нью Ёрку адбылося адкрыцьцё помнікаў беларускім героям беларускай гісторыі генэралу Андрэю Тадэвушу Банавантуру Касьцюшку і кіраўніку паўстаньня Кастусю-Вінцэнту Каліноўскаму. Урачыстасьць была перад Беларускім Саборам сьвятога Кірылы Тураўскага. Адчыніла імпрэзу Старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня Натальля Федарэнка.
Выступіў Зянон Пазьняк, які аб'явіў хвіліну маўчаньня па забітым на вайне ва Украіне ваяры-беларусу з батальёна імя Кастуся Каліноўскага Зміцеру Апанасовічу. Вечная памяць герою.
Потым прамаўляў каардынатар праекту Аляксандар Хомчанка. Пасьля пад сьпеў Духоўнага гімну "Магутны Божа" (ў запісе царкоўнага хору Сабора з 1957 года у час адчыненьня Беларускай Царквы) павольна былі ўзьняты і спушчаныя белыя пакрывалы з помнікаў героям. Тады епіскапам-уладыкам Сьвятаславам пра асісьце духавенства адбылося асвячэньне усталяваных бюстаў.
Імпрэза працягвалася ў грамадзкай залі Сабора. Выступалі госьці-амэрыканцы, украінцы, летувісы, прысутнічаў прадстаўнік ад палякаў, прамаўлялі дзеячы беларускіх арганізацый з Канады, з Чыкага, з Фларыды, Каліфорніі, Мінесоты, Філадэльфіі і іншых мясьцінаў. Выступіў аўтар бюстаў скульптар Гэнік Лойка.
Амэрыканскія беларусы лічаць, што ўсталяваньне і адчыненьне ў Амэрыцы помнікаў нацыянальным героям Беларусі, якое сталася ў час расейскай акупацыі нашай краіны, у час брыдкага зьневажэньня нашага вялікага культурнага Беларускага народа -- гэтая акцыя ёсьць моцным патрыятычным чынам для ўсіх Беларусаў у сьвеце. Хвала беларускаму народу. Слава яго героям.
(Чужыя сродкі масавай інфармацыі праігнаравалі вялікую нацыянальную падзею.)
Сьвята ўсталяваньня помнікаў працягвалася таксама ў нядзелю 27 сакавіка, калі адзначалі Дзень Волі -- 104-ю гадавіну аб'яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Шмат было прамоўцаў. Поўная заля гасьцей. Выступаў Сяргей Доўгушаў з музычнай і сьпеўнай праграмай. Пачаўся Дзень Волі агульным сьпяваньнем усёй заляй беларускага гімну "Пагоня". Закончылася імпрэза -- узьнёслым сьпяваньнем гімну Украіны (у знак пашаны і падтрымкі ўкраінцаў) і беларускім дзяржаўным гімнам Рады БНР "Мы выйдзем шчыльнымі радамі".
Лунаў дух рашучасьці і аптымізму. Жыве Беларусь!
Ніжэй зьмяшчаю (па-беларуску і па-ангельску) выступ на адкрыцьці помнікаў каардынатара праекту спадара Аляксандра Хомчанкі. А таксама фатаграфіі з адкрыцьця, зробленыя Яўгенам Папковым
28-03-2922. Зянон Пазьняк
ФАТАГРАФІІ:
1) Натальля Федарэнка адчыняе ўрачыстую імпрэзу.
2) Выступае Старшыня Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА Аксана Пятрашка
3) Выступае стараста Сабору Аляксандар Хомчанка
4) Выступае Зянон Пазьняк
5) Запрошаныя госьці перад Саборам.
6) Пасьля зьняцьця пакрывалаў.
7) Асьвячэньне помнікаў япіскапам Сьвятаславам.
8) Кастусь Каліноўскі.
9) Скульптар Гэнік Лойка выступае ў грамадзкай залі Сабора.
https://www.facebook.com/ivan.viktarovic.5/posts/724757682238206
ВЫСТУП АЛЯКСАНДРА ХОМЧАНКІ (26.03.2022. Нью-Ёрк).
Шаноўнае спадарства
Дзякуй усім, хто знайшоў магчымасць наведаць вельмі важную для ўсіх нас падзею: адкрыццё бюстаў Андрэя - Тадэвуша Банавентуры Касьцюшкі – Hацыянальнага Героя Беларусі, Злучаных Штатаў і Польшчы і Кастуся Каліноўскага - Hацыянальнага Героя Беларусі.
Два гады таму, па ініцыятыве Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, Парафіяльнай Pады Катэдральнага Cаборy Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларуска-Амерыканскага Задзіночання і з блаславення архіепіскапа Святаслава, было прынята рашэнне ўсталяваць бюсты Hацыянальным Героям перад будынкам Катэдральнага Cаборy з мэтай падтрымкі барацьбы беларускага народа з тэрарыстычным, антыбеларускім, прарасейскім рэжымам Лукашэнкі, а таксама для падтрымкі свабоды веравызнання ў Беларусі. Pэжым Лукашэнкі прыняў за афіцыйную дзяржаўную царкву расейскую маскоўскую царкву, якую гвалтам навязалі Беларусі. Парафіяльная Pада Cаборy звярнулася з прапановай распрацаваць бюсты да вядомага беларускага скульптара спадара Генадзя Лойкі, на што спадар Лойка ахвотна пагадзіўся. На жаль, Covid-19 змяніў планы парафіян Cаборy але, ня гледзячы на праблемы з Covid-19, а таксама арышт і зняволенне спадара Лойкі рэжымам Лукашэнкі, праца не спынялася, бюсты былі зробленыя і адлітыя з бронзы ва Украіне.
Парафіяльная Pада Катэдральнага Cаборy і Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне звярнуліся да ўсіх неабыякавых людзей як ў ЗША так і за мяжой, з просьбай фінансава падтрымаць праект, агульны кошт якога складаў каля 30 тысячаў даляраў. З мэтай больш зручнага збору сродкаў у «Фэйсбуку» быў адкрыты рэсурс «GoFundMe».
Хачу выказаць падзяку ўсім 276 асобам, якія зрабілі ахвяраванні на гэты праект, у тым ліку рэлігійным і грамадскім арганізацыям, якія аказалі фінансавую дапамогу праекту, а менавіта:
- “Парафіяльнай Радзе Катэдральнага Cаборy Сьвятога Кірылы Тураўскага”
- “Беларуска -- Амэрыканскаму Задзіночаньню”, асабіста спадарy Сяргею Кудзелічу i спадарынe Наталлi Федарэнка
- «Карпарацыi мясцовага развіцця Atlantic Avenue», асабіста выканаўчаму дырэктарy спадарy Говардy Колінзy
- “Беларуска -- Амэрыканскаму Згуртаваньню “Пагоня”, асабіста спадарy Віталю Зайка і спадарынe Ірынe Хадарэнка
- «Беларускаму Фонду імя Крычэўскага» і асабіста віцэ-прэзідэнтy спадарынi Алe-Орса Рамана.
- “Investors Bank”
- “Будаўнічай кампаніi “Агра” і асабіста спадарy Гары Жыгунy.
Таксама xачу выказаць падзяку за дапамогу ў рэалізацыі праекта спадару Аляксандру Ромскаму, які адліў бронзавыя бюсты і шыльды ва Украіне, а сёння абараняе Украіну і родны Харкаў ад расійскіх агрэсараў. Дзякуй вялікі спадарy Зянону Пазьняку і спадарy Джону Кунштадтару, доктару Вітаўту Кіпелю, спадару Яну Запрудніку, спадарынe Ганне Сурмач за падтрымку і прафесійныя кансультацыі, а таксама вялікая падзякa нашым “Гарадзенскім Зубрам” з Філадэльфіі.
Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!
Opening of the busts. (03/26/2022. New York).
Ladies and Gentlemen
Thank you to everyone who found the opportunity to come and attend a very important event for us all: the opening of the busts of Andrey - Tadevush Banaventura Kas’tsiuska - the National Hero of Belarus, the United States and Poland and Kastus’ Kalinouski - the National Hero of Belarus.
Two years ago, on the initiative of the Belarusian Autocephalous Orthodox Church, the Parish Council of the St. Cyril of Turau Cathedral, the Belarusian-American Association and with the blessing of the Archbishop Sviataslau, were decided to install busts of National Heroes in front of building of St. Cyril of Turau Cathedral in order to support the struggle of the Belarusian people against the terrorist, anti-Belarusian, pro-Russian Lukashenka’s regime and also to support religious freedom in Belarus. Regime has adopted the Russia’s Moscow church, which has been imposed on Belarus by force, as its official State Church. The Parish Council addressed a proposal to design busts to the famous Belarusian sculptor Mr. Henadz Lojka, to which Mr. Lojka willingly agreed. Unfortunately, Covid-19 changed the plans of parishioners of the Council. Despite the problems with Covid-19 as well as the arrest and imprisonment Mr. Lojka by Lukashenka’s regime, work didn’t stop, the busts were made and cast in bronze in Ukraine.
The Parish Council of the Cathedral and the Belarusian-American Association, appealed to all concerned people, both abroad and in the United States, to financially support the Project, the total cost of which is close to $30.000. For the purpose of more convenient fundraising, the “GoFundMe” resource was also opened on “Facebook”.
I want to express my gratitude to all 276 people, who made donations for this project, including religious and public organizations that provided financial assistance to the project, namely:
Parish Council of St. Cyril of Turau Cathedral
“Belarusian-American Association”, personally Siarhey Kudelich Ms. Nataliya Fedarenko
“Atlantic Avenue Local Development Corporation”, personally Action Executive Director Mr. Howard Kolins
“Belarusian-American Cohesion “Pagonya”, personally Mr. Vital Zaika and Iryna Khadarenka
“Belarusian Krichevskiy Foundation” and personally Vice President Ms. Alla-Orsa Romano.
Investors Bank.
Construction Company “Agra” and personally Mr. Garry Zigun.
I would like to say thank you for the help in the implementation of the project to Mr. Aleksandr Romskiy, who casts bronze busts and signs in Ukraine and today he defends Ukraine and his hometown Kharkov from russian aggressors. Thank you to Mr. Zianon Pazniak and Mr. John Kundshtadter, Dr. Vitaut Kipel’, Mr. Yan Zaprudnik, Ms. Hanna Surmach for support and professional consultations, also thanks to our strong Belarusian Team from Philadelphia.
Long Live Belarus!
Glory for Ukraine!